ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

26 Кра 2020

Што цяпер трэба зрабіць, дык гэта «праглынуць» новую кнігу аднаго з найлепшых беларускіх пісьменнікаў Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро». Прынамсі тым, хто яшчэ не праглынуў: кніга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў сакавіку і сёння даступная ў крамах.

Навіны бібліятэк

25 Кра 2020

Кнігі, без якіх вы наўрад ці зразумееце, што такое сапраўдная беларуская літаратура. Ці варта казаць, што гэты спіс вельмі-вельмі-вельмі суб'ектыўны і далёка-далёка-далёка не канчатковы.

Навіны бібліятэк

23 Кра 2020

Эпісталярная спадчына Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас) надзіва багатая. На гэты час мы маем дзве кніжкі яе лістоў і ўспамінаў – «Я помню ўсё» і «Пакуль рука пяро трымае», укладзеныя Міхасём Скоблам, і кнігу «Выбраныя творы», падрыхтаваную для серыі «Беларускі кнігазбор» Ганнай Запартыкай, ды паасобныя публікацыі ў перыёдыцы і тэматычных зборніках. Але гэтым яе перапіска не вычэрпваецца. Актыўная ўдзельніца беларускага культурнага жыцця першай паловы дваццатага стагоддзя, Зоська Верас была неацэннай сведкай і крыніцай ведаў для даследчыкаў перыяду «Нашай нівы», мінскага інтэлігенцкага асяродку часоў Першай сусветнай, міжваеннага друку ў Заходняй Беларусі. Таму сярод карэспандэнтаў пісьменніцы – шматлікія навукоўцы, гісторыкі, літаратуразнаўцы і ў тым ліку багдановічазнаўцы.

Навіны бібліятэк

21 Кра 2020

Даследчык творчасці Францішка Багушэвіча Уладзімір Содаль пісаў: “Амаль усе сучаснікі Якуба Коласа, а таксама многія яго папярэднікі – Адам Гурыновіч, Альгерд Абуховіч, Карусь Каганец, Цётка, Янка Купала, Ядвігін Ш., Гальяш Леўчык, Максім Гарэцкі, Максім Багдановіч і шмат якія іншыя літаратары пакінулі нам свае шчырыя словы ўдзячнасці вялікаму беларускаму адраджэнцу Мацею Бурачку (Ф. Багушэвічу) за тое, што ён сваімі творамі абудзіў у іх сэрцах цікавасць да роднай мовы, роднай культуры, роднага народу. Усе яны, без выключэння, назвалі Францішка Багушэвіча сваім настаўнікам, а яго творчасць той цудадзейнай крыніцай, якая натхніла іх узяцца за пяро. Адзіны, у каго мы не сустракаем такіх прызнанняў, дык гэта ў народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. Але ці азначае гэта, што Якуб Колас не адчуў на сабе жыватворнага ўплыву Багушэвічавай творчасці, што яна не апладніла яго паэтычны дух?”. Гэта безумоўна не так!

Навіны бібліятэк

16 Кра 2020

“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” падрыхтавала да выдання энцыклапедычны даведнік, прысвечаны гісторыі Жыровіцкага Успенскага манастыра, абразу Жыровіцкай Маці Божай, а таксама паселішчу Жыровічы Слонімскага раёна.

Навіны бібліятэк

13 Кра 2020

Праглядаючы старонкі кірылічных выданняў (кніг на царкоўнаславянскай мове) XVII стагоддзя, што захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, можна трапіць на рукапісныя запісы былых уладальнікаў і чытачоў.

Навіны бібліятэк

7 Кра 2020

“Купалаўскі дома” – гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў нашых артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў і іншых відэазапісаў, якімі мы з любоўю і ўдзячнасцю гатовыя з вамі падзяліцца.

Навіны бібліятэк

6 Кра 2020

Пакуль каранавірус шчыруе па планеце, пакінуўшы агаломшанымі мільёны ці нават мільярды людзей, некаторых стрэс і страх, наадварот, мабілізуюць, натхняюць на новыя творы. Так, вядомы італьянскі пісьменнік і фізік па адукацыі Паўла Джардана паспеў напісаць эсэ «Заражэнні» (з італьянскай літаральна «У заражэнні» / Nel contagio), прысвечанае каранавірусу.

Навіны бібліятэк

5 Кра 2020

Сёлета здаецца, што вясёлыя святы засталіся цалкам у мінулым гэтаксама, як і 1 красавіка з яго традыцыйнымі бестурботнымі розыгрышамі. Зрэшты, жарты, хай сабе й змрочныя, ёсць у кожным часе, чаму доказам – новая падборка гістарычных і літаратурных анекдотаў з калекцыі даследчыка беларускай літаратуры Сяргея Шапрана.

Навіны бібліятэк

4 Кра 2020

Для ўсiх аматараў музыкi, гiсторыi беларускай лiтаратуры i культуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi» выпусцiла новую кнiгу «Лiбрэта опер Станiслава Манюшкi». У ёй сабраныя сем перакладаў лiбрэта опер Манюшкi на беларускую мову, большасць з якiх выдаецца ўпершыню. Кнiга таксама знаёмiць чытача з кароткiмi нарысамi жыцця чатырох лiбрэтыстаў, расказвае падрабязнасцi з гiсторыi беларускiх пастановак опер, змяшчае афiшы iх прэм'ер i ўнiкальныя фотаздымкi. На прэзентацыi выдання дэманстравалi архiўныя фота- i вiдэакадры, а таксама фрагменты опер Станiслава Манюшкi.

Навіны бібліятэк

3 Кра 2020

1 красавіка ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбылася імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына», на якой расказалі аб лепшых, найболей адметных кнігах, звязаных з Гродна і яго ваколіцамі.

Навіны бібліятэк

2 Кра 2020

На вядомых нам партрэтах народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, тых партрэтах, якія мы прывыклі бачыць у падручніках і кнігах, пісьменнік звычайна паказаны сталым і сур’ёзным, такім, якім і сапраўды павінен выглядаць класік беларускай літаратуры. Хацелася б паказаць Коласа зусім іншым – незвычайным і нечаканым, жартаўлівым, смешным і па-сяброўску іранічным.

Навіны бібліятэк

1 Кра 2020

Яго імя згадваецца разам з малодшым братам, класікам Максімам Багдановічам. І ролю старэйшага брата ў станаўленні пісьменніка і грамадзяніна недаацэньваць нельга. Менавіта таму супрацоўнікі музея працягваюць пошукі матэрыялаў, звязаных з В. Багдановічам, даследуюць матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах розных музеяў і архіваў.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Пранікаючы ў тайны творчасці

25 Кра 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Бібліятэкарам