ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Буктрэйлеры: “Жураўліны крык” і “Сотнікаў” Васіля Быкава
Як ратавалі фонды савецкіх бібліятэк у ваенныя гады

Неўзабаве пабачыць свет факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля

Неўзабаве пабачыць свет факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі завяршае яшчэ адзін унікальны выдавецкі праект. Неўзабаве пабачыць свет факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля.

Гэта беларускі рукапісны помнік XV стагоддзя, які атрымаў назву ад праваслаўнага манастыра ў вёсцы Жыровічы, дзе захоўваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя ва Успенскім саборы. Зараз захоўваецца ў Навуковай бібліятэцы Літвы. Кажа намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша: – На сённяшні момант ідзе праца з падрыхтоўкаю факсімільнага ўзнаўлення Жыровіцкага Евангелля. Пра гэта мы скажам для вельмі шырокаў аўдыторыі. Скажу толькі, што праца ідзе і фактычна яна ўжо завершана. Мы чакаем добрай нагоды для прэзентацыі. Я ўпэўнены, тое хутка адбудзецца.

Летась Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала факсімільным выданнем яшчэ адзін ўнікальны кніжны помнік – Берасцейскую Біблію.

Аўтар публікацыі: Васіль Кроква
Фота: be.wikipedia.org
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Навіны

9 Ліп 2020

Вядомы музыка, краяўзнаўца, пісьменнік Юры Несцярэнка дэбютаваў як дзіцячы аўтар: у мінскім выдавецтве “Каўчэг” выйшла яго кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове “Чароўныя назвы”.

Навіны бібліятэк

Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

8 Ліп 2020

Краязнаўчы напрамак сваёй дзейнасці працягвае Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна Гомельскай вобласці. Яна прадаставіла віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адразу некалькі сваіх рэсурсаў пра край.

Бібліятэка анлайн

Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

7 Ліп 2020

А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

7 Ліп 2020

7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка, што паміж Мінскам і Маладзечна, нарадзіўся Янка Купала. Звычайны беларускі хлапец з танклявымі рысамі твару мог паўтарыць лёс свайго бацькі – дробнага шляхціца, які жыў з арэнды зямлі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

7 Ліп 2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111