ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

30 Чэр 2020

"Калі я чытаю кнігу, мне здаецца, што яна жывая і гутарыць са мной".
Знаёмае адчуванне — ці не так?
Значыць, знаёмае і жаданне напісаць (гэта, мусіць, некалі?) аўтару, пазваніць, падзякаваць...
Што ён? За іншых не скажу, бо не ведаю, а пісьменніца Лідзія Арабей мой маналог спыніла кароткім: "Вам спадабалася?.. То прыходзьце, я падпішу вам кнігу".
З таго першага прыходу да апошняга было амаль дзевяць гадоў, безліч сустрэч... І сёння, у яе (светлай памяці!) 95, грэх хоць штосьці не ўспомніць.

Навіны бібліятэк

27 Чэр 2020

Раман Мiкалая Гогаля быў неаднаразова экранiзаваны. Прычым упершыню – яшчэ ў 1909 годзе. На гэты раз на шэдэўр пiсьменнiка замахнуўся расiйскi рэжысёр Рыгор Канстанцiнопальскi, якi летась экранiзаваў «Навальнiцу» Аляксандра Астроўскага.

Навіны бібліятэк

24 Чэр 2020

Гэтымi днямi мы адзначаем юбiлеi адразу двух класiкаў беларускай лiтаратуры. 24 чэрвеня – 120 гадоў Кузьме Чорнаму, чыё сапраўднае iмя Мiкалай Карлавiч Раманоўскi, а 25-га – 115 гадоў народнаму паэту Беларусi Пятрусю Броўку. Давайце ўспомнiм цiкавыя факты пра абодвух юбiляраў.

Навіны бібліятэк

23 Чэр 2020

1940 год. У Маскве рыхтуецца чарговая дэкада мастацтва адной з рэспублiк. Адбылося аб’яднанне ­БССР i Заходняй Беларусi, Дэкада беларускага мастацтва мусiць прадэманстраваць радасць аб’яднанага народа i яго працвiтанне пры савецкай уладзе. I напэўна, нечакана для многiх, што для паказу абраны вострасатырычны спектакль па п’есе «Хто смяецца апошнiм» Кандрата Крапiвы.

Навіны бібліятэк

22 Чэр 2020

Сёлета мы зноў будзем гартаць трагічныя старонкі гісторыі, калі 22 чэрвеня 1941 года войскі нямецка-фашысцкіх захопнікаў перайшлі мяжу Савецкага Саюза, пачаўшы адлік мільёнам ахвяр у гэтай жахлівай вайне. Сярод першых удары і кулі ўзброеных салдат вермахта прынялі на сябе, як вядома, савецкія пагранічнікі, у тым ліку – абаронцы Брэсцкай крэпасці.

Навіны бібліятэк

19 Чэр 2020

Мы прывыклі, што пісьменнікі паводле кірункаў і стыляў падзяляюцца на традыцыяналістаў, наватараў, постмадэрністаў... Прычэпліваючы ярлыкі, літаратуразнаўцы спадзяюцца, што робяць добрую справу — дапамагаюць нам арыентавацца ў акіяне тэкстаў. Насамрэч жа атрымліваецца наадварот: карысці ад гэтага вобмаль не толькі чытачам, але і самім літаратарам, некаторыя з якіх ужо не могуць вырвацца за межы штампа.

Навіны бібліятэк

18 Чэр 2020

Такую ж цяжкую ношу праз усё сваё кароткае жыццё пранёс на плячах і сам Кузьма Чорны. Гэты жудасны груз схіляў яго да зямлі, ад судакранання з якой пісьменнік кожны раз, нібы міфічны Антэй (выбачайце за гэту безальтэрнатыўную ў дадзеным выпадку пошласць), набіраўся сіл і натхнення. Пясняр голай глебы меў усё для таго, каб са «стваральніка першага беларускага рамана» ператварыцца з часам у першага па значэнні беларускага раманіста, але ў рэшце рэшт і гэтаму полымю не хапіла кіслароду. Адно са шматлікіх «калі-небудзь» беларускай літаратуры стала ледзь не галоўным яе «а што калі...».

Навіны бібліятэк

16 Чэр 2020

Чалавек жыве і не задумваецца, якія тонкія повязі трымаюць яго на зямлі і як лёгка ўсё можа абарвацца. Гісторыя Багдановіча крыху іншая: спадчынная хвароба праявілася ў  Максіма рана, і пэўны час ён жыў, добра ўсведамляючы свой кон, усю каштоўнасць і хуткацечнасць жыцця. Гэта, з аднаго боку, разбурала яго, але з іншага – штурхала да больш стараннай работы, бо часу на выпраўленне памылак ён у запасе не меў.

Навіны бібліятэк

15 Чэр 2020

Роднай вёскі беларускага паэта, педагога, перакладчыка Янкі Журбы (Івана Якаўлевіча Івашына) Купніна Чашніцкага раёна на Віцебшчыне даўно няма на карце Чашніччыны. Але там захаваліся рэшткі хаты, дзе нарадзіўся і працяглы час жыў паэт, а ў 1912-м нават прымаў Янку Купалу. У Чашніках яшчэ жывуць людзі, якія добра ведалі знакамітага земляка. Гэта яго вучні. Пасля вайны Журба працаваў настаўнікам спеваў у мясцовай школе. Старажылы ўспамінаюць: паэт быў адзінокі, слабавідушчы. Як і многія даследчыкі яго творчасці, большасць чашнічан пераканана: ён ніколі не меў сям’і. У палоне такой ілюзіі доўгі час знаходзілася і я.

Навіны бібліятэк

11 Чэр 2020

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва рыхтуецца сустрэць сваё 60-годдзе. Утвораны пастановай Савета Міністраў БССР 9 чэрвеня 1960 года, сёння ён з’яўляецца адным з галоўных сховішчаў дакументаў па гісторыі беларускай культуры. З якімі набыткамі, дасягненнямі і планамі сустракае ўстанова сваю круглую дату?

Навіны бібліятэк

10 Чэр 2020

Гэтая суполка сфарміравалася на мяжы другога і трэцяга дзесяцігоддзяў ХІХ ст. у асяроддзі студэнтаў Віленскага ўніверсітэта. Хаця галоўнай мэтай таварыства была самаадукацыя, тым не менш філаматаў і філарэтаў чакаў суровы пераслед з боку царскіх улад. Да 1823 года ідэі студэнтаў набылі такую папулярнасць, што пра іх ведала і падтрымлівала шмат моладзі ды шляхты былой Рэчы Паспалітай.

Навіны бібліятэк

9 Чэр 2020

Адзiн з найлепшых беларускiх драматургаў i сцэнарыстаў Аляксей Дудараў, што адзначыўся выдатнымi работамi як у тэатры, так i кiно, сёння, 6 чэрвеня, адзначае свой 70-гадовы юбiлей. У тэатры яго добра ведаюць, напрыклад, па п'есе «Радавыя», у кiно – па сцэнарыi культавага фiльма «Белыя росы» з Мiкалаем Карачанцавым у галоўнай ролi.

Навіны бібліятэк

7 Чэр 2020

Доўга не шанцавала Янку Купалу з яго «Тутэйшымі». Асабліва ў савецкі час. Нехта ўбачыў там нешта, што не спадабалася вастравокаму назіральніку, і п’есу надоўга паклалі «пад сукно». Не толькі ставіць яе было нельга, але і нават пісаць пра яе праўду.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам