ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Постміфалогія інтэрнэт-эпохі: “Забавная мифология” Алены Кісель
Статут ААН упершыню выдадзены на беларускай мове

Зварот да класiкi. Па творы «Мёртвыя душы» збіраюцца зняць сучасны серыял

Зварот да класiкi. Па творы «Мёртвыя душы» збіраюцца зняць сучасны серыял
Іншыя навіны

Раман Мiкалая Гогаля быў неаднаразова экранiзаваны. Прычым упершыню – яшчэ ў 1909 годзе. На гэты раз на шэдэўр пiсьменнiка замахнуўся расiйскi рэжысёр Рыгор Канстанцiнопальскi, якi летась экранiзаваў «Навальнiцу» Аляксандра Астроўскага. Па словах пастаноўшчыка, гэта будзе сучасная адаптацыя класiчнага твора. Цэнтральнага персанажа – аферыста Чычыкава – сыграе акцёр Яўген Цыганоў. Акрамя яго, у экранiзацыi будуць задзейнiчаны Алена Коранева, Аляксандр Робак, Дзмiтрый Дзюжаў, Мiхаiл Яфрэмаў i iншыя.

Рыгор Канстанцiнопальскi расказаў каналу «Кино ТВ», што здымкi серыяла «Мёртвыя душы» павiнны былi пачацца ў маi-чэрвенi. Рэжысёр разлiчваў на цвiценне бэзу i яблынь. Аднак з-за пандэмii здымкi прыйшлося перанесцi на некалькi месяцаў. 

Канстанцiнопальскi прызнаўся таксама, што марыць зняць «Яўгена Анегiна» Аляксандра Пушкiна – так у свой час падзейнiчала на яго школьная праграма па лiтаратуры: 

– Я шмат гадоў пра гэта думаю. Але не разумею, як зрабiць гэта з дапамогай кiнамовы. Таму што, калi хтосьцi чытае за кадрам гэты выдатны тэкст, гэта не кiно, гэта тэатр ля мiкрафона.

Аўтар публікацыі: Людміла Мінкевіч.

Крыніца: "СБ – Беларусь сегодня"

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам