ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Красуй, мая краіна
Кнiгi запросяць у замак

"Белыя росы" назаўсёды: Аляксею Дудараву – 70

"Белыя росы" назаўсёды: Аляксею Дудараву – 70
Іншыя навіны

Адзiн з найлепшых беларускiх драматургаў i сцэнарыстаў Аляксей Дудараў, што адзначыўся выдатнымi работамi як у тэатры, так i кiно, сёння, 6 чэрвеня, адзначае свой 70-гадовы юбiлей. У тэатры яго добра ведаюць, напрыклад, па п'есе "Радавыя", у кiно – па сцэнарыi культавага фiльма "Белыя росы" з Мiкалаем Карачанцавым у галоўнай ролi.

Будучы аўтар паспеў папрацаваць манцёрам сувязi i слесарам да таго, як скончыць тэатральна-мастацкi iнстытут па спецыяльнасцi «акцёр драмы i кiно». Пасля ён быў акцёрам у Тэатры юнага гледача, загадваў там лiтаратурнай часткай i ў гэты ж час пiсаў апавяданнi i сцэнарыi для кароткаметражнага кiно.

За сваю прафесiйную дзейнасць Аляксей Дудараў паспеў папрацаваць сябрам сцэнарна-рэдакцыйнай калегii Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопiса "Мастацтва", кiраўнiком Тэатра беларускай армii.

Сёння драматург з'яўляецца старшынёй Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
Спадар Аляксей – аўтар п'ес "Вечар", "Вежа", "Адцуранне", "Палачанка", "Чорная панна Нясвiжа", лiбрэта да пастаўленага ў Вялiкiм тэатры балета "Вiтаўт", сцэнарыя (у суаўтарстве) знятай у 2014 годзе карцiны "Белыя росы. Вяртанне".

Крыніца: Звязда

Чытайце таксама: Ці стане фільм "Белыя росы – 2" нацыянальным праектам?

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам