ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
24 чэрвеня – 120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага
Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”: постмадэрновая казка для дарослых (дзяцей)

Чытка забароненай п'есы Кандрата Крапівы была прызначана на дванаццаць ночы

Чытка забароненай п'есы Кандрата Крапівы была прызначана на дванаццаць ночы
Іншыя навіны

1940 год. У Маскве рыхтуецца чарговая дэкада мастацтва адной з рэспублiк. Адбылося аб’яднанне ­БССР i Заходняй Беларусi, Дэкада беларускага мастацтва мусiць прадэманстраваць радасць аб’яднанага народа i яго працвiтанне пры савецкай уладзе. I напэўна, нечакана для многiх, што для паказу абраны вострасатырычны спектакль па п’есе "Хто смяецца апошнiм" Кандрата Крапiвы.

Камедыя "Хто смяецца апошнiм" пазначана 1939 годам. Цяжка сказаць, калi з’явiлася яе задума, але, безумоўна, трыццатыя гады далi багаты матэрыял. Арыштоўвалiся сотнi таленавiтых навукоўцаў – па найменшым падазрэннi, па даносах зайздрослiвых невукаў… З адлегласцi гадоў у п’есе бачацца страшныя падрабязнасцi. Навуковым iнстытутам кiруе нахабны i малапiсьменны прыстасаванец. Ён хоча знiшчыць таленавiтага вучонага Чарнавуса, i яму амаль гэта ўдаецца. У iнстытут выпадкова зайшоў чалавек у форме ­НКУС У п’есы, зразумела, хэпi-энд — дзякуючы прынцыповай моладзi, пiльнаму парторгу i пастанове ЦК ВКП(б) «Аб памылках партарганiзацый пры выключэннi камунiстаў з партыi...».

Прэм’ера адбылася 16 кастрычнiка 1939 года ў Першым беларускiм дзяржаўным тэатры, сённяшнiм Купалаўскiм.

Нi ў адной з беларускiх газет не з’явiлася водгукаў. Рэжысёр Уладзiмiр Арлоў у даследаваннi "Сатырык з загадкавым выкручастым лёсам" пiша, што Кандрат Крапiва насцярожана паводзiўся на прэм’еры, чакаючы, што яе перапыняць пасля трэцяй рэплiкi. Нагадаю, гэта рэплiка прыбiральшчыцы цёцi Кацi, якая каментуе выгляд кабiнета новага начальства: "Новы поп, дык новае i маленне. У таго дырэктара, бывала, адзiн столiк, два крэслы i ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакi, а на стале ж мартаплясаў усялякiх панастаўляна – таксама грошай каштуюць".

Цiкава, што, па сведчаннi ўнучкi Кандрата Крапiвы Алены Атраховiч, п’еса была напiсана ў кватэры, якую сям’я пiсьменнiка атрымала па мiнскай вулiцы Свярдлова. Крапiва ўпершыню займеў уласны кабiнет: "Iнтэр’ер быў зусiм аскетычны: палiцы з кнiгамi, стол ды крэсла".

Чаму ж выбралi гэты твор?

Быў заказ паказаць у Маскве сучасную Беларусь, i бяззубая драматургiя пачынала надакучваць. Хацелi выстралiць чымсьцi яркiм, запамiнальным. Рэжысёр Арлоў прапануе гiпотэзу: арганiзатары ўлiчылi, што ва ўладзе малаадукаваныя людзi, якiм спадабалася б высмейванне навуковай iнтэлiгенцыi.

Прымаць праграму дэкады прыехаў з Масквы начальнiк упраўлення па справах мастацтваў пры СНК ­СССР М. Храпчанка. П’есу яму чытаў рэжысёр Леанiд Рахленка проста ў нумары атэля "Еўропа". Дарэчы, менавiта ў двары гэтага атэля сабака Цюлiк знайшоў свiную костку, з дапамогай якой выкрылi невуцтва Гарлахвацкага. Рахленка ўспамiнаў, што начальнiк, слухаючы, нi разу не ўсмiхнуўся i катэгарычна заявiў, што гэта злосны паклёп на савецкую навуковую iнтэлiгенцыю.

Рахленка выйшаў з на­чальнiцкага нумара i тут жа, з атэля, патэлефанаваў першаму сакратару ЦК Панцеляймону Панамарэнку. Той прызначыў чытку ў дванаццаць ночы ў сваiм кабiнеце. Крапiва быў хворы (цi прыкiнуўся хворым), але чытка ў вузкiм коле адбылася.

Панамарэнку п’еса спадабалася, зрабiў толькi дзве заўвагi. Якiя?

Рэжысёр Уладзiмiр Арлоў згадвае, што, калi падлеткам працаваў на кiнастудыi, чуў ад кагось са старых купалаўцаў, што п’еса мела iншы фiнал: "Пасля разаблачэння пра­хадзiмца-дырэктара Гарлахвацкага прыходзiць вестка пра яго… узвышэнне – цi ж не перавод у Маскву-сталiцу? Можа, менавiта гэта перад дэкадай загадаў абрэзаць Панамарэнка, каб не дражнiць маскоўскiх гарлахвацкiх?"

Спектакль у Маскве прайшоў трыумфальна. Крапiва атрымаў ордэн Ленiна, а ў 1941-м – Сталiнскую прэмiю. А з 1940‑га выкрывальнiк навуковага прыстасавальнiцтва ўзначалiў беларускую Акадэмiю навук.

I па сёння "Хто смяецца апошнiм" з поспехам iдзе на сцэнах. А ў беларускi фальклор назаўсёды ўвайшоў "свiнтус грандыёзус", альбо "мамантавая свiння", – фэйкавае адкрыццё невука Гарлахвацкага.

Аўтар: Людміла Рублеўская.
Крыніца: Звязда

Чытайце таксама: У вёску да Крапівы

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам