ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

31 Ліп 2020

Паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, крытык. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, заслужаны работнік культуры. Гэта ўсё – Сяргей Грахоўскі.

Навіны бібліятэк

30 Ліп 2020

Чым больш разгаралася полымя партызанскай барацьбы супраць гітлераўцаў у далёкім 1941-м, тым часцей старонкі газеты «Красноармейская правда» (далей – «КрП», цяпер выданне называецца «Белорусская военная газета. Во славу Родины») распавядалі пра подзвігі сыноў і дачок Беларусі ў тыле ворага. Матэрыялы адлюстроўвалі ўвесь спектр, усе кірункі змагання з фашыстамі.

Навіны бібліятэк

27 Ліп 2020

У рамках святкавання 100-га сезона і адмыслова ў рамках праекту “Ліда – культурная сталіца Беларусі” Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа славутую “Паўлінку”. Паказ адбудзецца ў завяршэнні 100-га сезона Купалаўскага тэатра 31 ліпеня ў Лідскім замку.

Навіны бібліятэк

22 Ліп 2020

Уладзімір Караткевіч любіў гатаваць сам, ведаў шмат страў, пра якія распавядае ў творах. Сярод страў, апісаных Уладзімірам Караткевічам у гістарычных раманах ёсць вельмі незвычайныя і складаныя. Засяродзімся на кулінарыі XX стагоддзя, на тым, што еў Уладзімір Караткевіч сам, паводле ўспамінаў сяброў і знаёмых, а таксама згадаем стравы з раманаў “Нельга забыць” і “Чорны замак Альшанскі”.

Навіны бібліятэк

Багаты і бедны. Да 125-годдзя Леапольда Іванавіча Родзевіча (1895–1938)

21 Ліп 2020

Праца па стварэнні інфармацыйнага рэсурсу «Фарміраванне культуры Беларусі найноўшага часу праз адлюстраванне айчынных газет 1917–1922 гг.», якая рэалізоўвалася ў 2019 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дала магчымасць выявіць усе публікацыі гэтага пісьменніка, якія выходзілі ў адзначаны перыяд у беларускіх газетах, у тым ліку і сцэнічны абразок «Багаты і бедны», які не трапіў у апошні яго зборнік «Творы» (2008), укладзены В. Яцухнам. Найбольш актыўна ў гэты час ён друкаваўся пад сваім прозвішчам і псеўданімамі Сучасны і Лявон Жыцень.

Навіны бібліятэк

21 Ліп 2020

Магія лічбаў – 21 ліпеня спаўняецца 121 год з дня нараджэння легендарнага пісьменніка, журналіста Эрнэста Хэмінгуэя. Магія падзей – у мінулым месяцы яго ўнук Шон адшукаў рукапіс невядомага апавядання свайго знакамітага дзеда ў архіве бібліятэкі імя Джона Кэнэдзі ў Бостане.

Навіны бібліятэк

20 Ліп 2020

Падчас глабалізацыі і сацыяльнага дыстанцыравання чалавецтва перажывае востры дэфіцыт цёплых стасункаў, душэўных рэсурсаў. А народная культура валодае іх невычарпальным запасам. Праблема ў тым, што самыя сапраўдныя рэчы нельга вывучыць з кніг.

Навіны бібліятэк

17 Ліп 2020

На кніжных паліцах у бібліятэках з’явілася  новае выданне. Пісьменніца, журналістка і тэатральны крытык Таццяна Мушынская выдала ў 2020 годзе дакументальна-мастацкую аповесць “Сямейны партрэт на фоне эпохі”, прысвечаную бацькам: члену-карэспандэнту НАН Беларусі, доктару філалагічных навук, прафесару, Лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Міхасю Іосіфавічу Мушынскаму і яго жонцы Тамары Фёдараўне.

Навіны бібліятэк

Нататнікі Уладзіміра Дубоўкі як ключ да неспазнаных старонак жыцця і творчасці

16 Ліп 2020

Да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прадстаўляе адкрытую лекцыю "Нататнікі і дзённікі Уладзіміра Дубоўкі як ключ да неспазнаных старонак жыцця і творчасці", прачытаную вядучым навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, паэта Віктара Жыбуля.

Навіны бібліятэк

15 Ліп 2020

З нагоды 115-гадовага юбілею акадэміка Пятра Фёдаравіча Глебкі ЦНБ НАН Беларусі прапануе ўнікальную магчымасць трапіць online ў мемарыяльны кабінет беларускага паэта, створанага на інтэрнет-партале.

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам