ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У песні я знайшоў сябе
Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

Проста вазьмі нажніцы і зрабі: з’явіліся цудоўныя наборы выцінанак для самастойнага выразання

Проста вазьмі нажніцы і зрабі: з’явіліся цудоўныя наборы выцінанак для самастойнага выразання
Іншыя навіны

Выцінанка – арыгінальная традыцыйная беларуская тэхніка выразання з паперы. Сваімі каранямі яна сягае часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Vycinanka-1.jpg

У сярэдзіне – другой палове мінулага стагоддзя выцінанка жыла ў народным мастацтве. Звычайныя сняжынкі на вокнах сёння займелі самыя разнастайныя мастацка-эстэтычныя праяўленні: ад машыннай вышыўкі і прынтоў на вопратцы да графіці і ландшафтна-прасторавых кампазіцый у гарадской прасторы. Але нягледзячы на папулярнасць выцінанкі ў сучаснай беларускай культуры, яна не перастае здзіўляць нас нечаканымі вынаходкамі як аўтэнтычнымі, так і ў спалучэнні з інавацыйнымі тэхналогіямі ды актуальнымі грамадскімі тэмамі.

Vycinanka-2.jpg

Майстарка выцінанкі Вольга Palunisa ў дзяцінстве выразала з паперы сняжынкі разам з маці. Памятае Вольга і выцінанкі, якія рабіла яшчэ яе бабуля. Цяпер жа майстарка зрабіла адмысловыя наборы, каб кожны ахвотны змог лёгка сам выразаць прыгожыя сімвалы і сюжэты.

Унутры побач з выцінанкамі змешчаныя QR-коды. Адсканаваўшы іх, можна ўбачыць відэа па выразанні.

vycinanka-3.png

Беларуская выцінанка за апошнія 20–25 год зрабіла не толькі вялікі крок наперад, але і займела ўласныя рэгіянальныя асаблівасці. Мы бачым, як беларуская выцінанка ўплывае на культуру папяровага выразання ў суседніх краінах: з’явілася цікаўнасць да гэтага віду мастацтва ў Расіі, беларускія матывы капіруюць у Польшчы, нашу выцінанку выкарыстоўваюць украінскія дызайнеры, беларускія выцінаншчыкі шчыльна стасуюцца з літоўскімі калегамі.

Выцінанка – гэта не аплікацыя, якая дазваляе асобнае выразанне элементаў, іх наслаенне і адвольную камбінацыю. Адметнасці мастацтва беларускай выцінанкі ў цэльнавыразанасці выявы: калі падняць яшчэ непрыклеены твор за адзін вугалок, то за ім пацягнецца ўся кампазіцыя.

Выцінанка – гэта і не сілуэтнае выразанне, якое імкнецца да рэалістычнасці. Выявы ў выцінанцы маюць унікальную аўтарскую стылізацыю, нават нягледзячы на агульнабеларускія асаблівасці.

Моцны падмурак – традыцыйная народная культура – напоўніў выцінанку вобразамі і сімваламі. Шчасце, гармонія, каханне, здароўе, дабрабыт, развіццё і росквіт – усё гэта ўвасобілася ў сучаснай выцінанцы ў выглядзе дрэва жыцця, парных птушачак, квітнеючых букетаў, конікаў, пеўнікаў, козачак, коцікаў ды іншых матываў, шырока ўжываных у вышыўцы, ткацтве, маляванцы, разьбе па дрэве, кавальстве і іншых відах традыцыйнага беларускага рамяства.

Vycinanka-4.jpg

Казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, забабоны і іншыя павер’і, жыццёвыя сітуацыі і асабістыя чалавечыя перажыванні – усё знаходзіць свой адбітак у сюжэтах выцінанак аматараў і прафесійных мастакоў. Практыка паказвае, што няма абмежаванняў ні па ўзросце, ні па мастацкіх здольнасцях для таго, каб спрычыніцца да гэтага чароўнага віду мастацтва – выцінанкі.

Крыніца: Наша ніва

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам