Магія лічбаў – 21 ліпеня спаўняецца 121 год з дня нараджэння легендарнага пісьменніка, журналіста Эрнэста Хэмінгуэя. Магія падзей – у мінулым месяцы яго ўнук Шон адшукаў рукапіс невядомага апавядання свайго знакамітага дзеда ў архіве бібліятэкі імя Джона Кэнэдзі ў Бостане.
Ён распавёў, што падчас працы над новым выданнем кнігі “Стары і мора” знайшоў багаты архіў рукапісаў, лістоў і фотаздымкаў. Сярод гэтых дакументаў быў адметны машынапісны рукапіс. У невядомым дагэтуль творы пісьменнік распавядае пра рыбалку на буйнога марліна (гэты від рыб дасягае вагі больш за 800 кілаграмаў і даўжыні каля 5 метраў). Гісторыя сюжэтна нагадвае знакамітую аповесць “Стары і мора”. За гэтую аповесць Эрнэст Хэмінгуэй атрымаў Пулітцэраўскую прэмію. Таксама твор паўплываў на прысуджэнне яму ў 1954 годзе Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
Знойдзены рукапіс не быў азагалоўлены самім аўтарам, таму назву абраў сын пісьменніка Патрык. Невядомае апавяданне ў чэрвені было апублікавана ў часопісе The New Yorker.
Магія вялікай літаратуры: прапануем прачытаць гэты твор Хэмінгуэя па-беларуску – у эксклюзіўным перакладзе Дар’і Літвінавай.
Крыніца: Звязда