ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе
Запрашаем на лекцыю-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”
Іншыя навіны

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка” распрацавана ў мэтах рэалізацыі праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022–2025 гг. і плана правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Задачы аперацыі: вывучэнне інфармацыйнага патэнцыялу галоўнай бібліятэкі краіны па патрыятычным выхаванні, устанаўленне месцаў дыслакацыі экспанатаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, кніжнага фонду, бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі аб Брэсцкай крэпасці і Героях Савецкага Саюза.


Заброска дзесяці розных груп разведчыкаў у інфармацыйную прастору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рабілася згодна з графікам мерапрыемстваў. Школьныя разведвальныя дазоры на чале з настаўнікамі вывучалі інфаполе бібліятэкі з дапамогай метадаў назірання, праслухоўвання, засады, пошуку, налёту, фатаграфавання, гутаркі з супрацоўнікамі, вывучэнне дакументаў.

Назіранне праводзілася ў зоне абслугоўвання чытачоў (кафедра выдачы літаратуры, зона каталогаў і картатэк) і камп’ютарным класе, падчас прагляду прэзентацый. Вучні-разведчыкі праслухалі песні “Брестский трубач” (музыка У. Рубін, словы Б. Дубровін) і “Довоенный вальс” (музыка П. Аеданіцкага, словы Ф. Лаўбе), урывак з твора Барыса Васільева “В списках не значился”, паведамленні супрацоўніка аб інфармацыйным патэнцыяле бібліятэкі і элементах бібліяграфічных запісаў на розныя віды дакументаў.


Засады школьнікі і гімназісты ладзілі ў канферэнц-зале і камп’ютарным класе міжнароднага прэс-цэнтра, дзе праходзілі бібліяграфічныя ўрокі “Непаўторная вясна 1940”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў”.

razved_sh_153_2.jpg

Пошук інфармацыі ажыццяўляўся ў электронным каталогу, тапаграфічнай і сістэматычнай картатэках. У масівах картачнай і электроннай бібліяграфіі разведчыкі шукалі кнігі, газетныя і часопісныя артыкулы, прозу і паэзію пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці, Герояў Савецкага Саюза і воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Фатаграфаванне рабілася ва ўсіх месцах дыслакацыі, пацвярджэннем чаго з’яўляюцца фатаграфіі да дадзенага артыкула. Актыўны ўдзел у фотафіксацыі даных прымала Аліса Лагодзіч, вучаніца 7 “Г” класа СШ № 24. Пры правядзенні пошукавых работ на выставах “Мова ваеннай ілюстрацыі” і “Аўтографы мужнасці” разведгрупамі ўстаноўлена і задакументавана месцазнаходжанне нямецкіх касак, радыёпрыёмніка, бінокля камісара партызанскай брыгады Мінскай вобласці ў футарале і трафейнага бінокля сухапутных войскаў Вермахта кампаніі “Carl Zeiss”, фотаапарата “Kodak”, літаграфіі Юрыя Зайцава “Абаронцы Брэста” (1984), працы “Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці”.

razved_sh_62_1.jpg

Налёт на даведачныя выданні, газетныя артыкулы і вершы здзяйсняўся з засад у канферэнц-зале прэс-цэнтра з мэтай вывучэння розных відаў дакументаў і іх зместу. Рапарты, па выніках налёту, былі прадстаўлены кіраўніку разведгрупы ў форме верша або аповеду.

Гутарка з супрацоўнікам на ўсіх этапах правядзення разведкі спрыяла фарміраванню ведаў пра змест кніжнага фонду патрыятычнай тэматыкі, асаблівасцям працы з бібліяграфічнай інфармацыяй і рознымі відамі дакументаў. Падчас размовы таксама ўдалося здабыць сакрэтныя звесткі аб працы разведгрупы “Чэкіст” у Рацэўскіх лясах на Магілёўшчыне, што дазволіць удасканаліць тактыку вядзення разведкі ў будучыні.

Арыенціры і звесткі аб доследным аб’екце дазваляюць запісацца ў бібліятэку, знайсці і заказаць літаратуру па тэме, якая цікавіць, наведаць бібліятэчныя выставы, выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе якасную вучэбную і навуковую літаратуру. Пры правядзенні разведвальнай аперацыі “Бібліятэка” высокі прафесіяналізм прадэманстравалі разведчыкі 24-й, 62-й і 153-й школ.

У вывучэнні станцый базіравання экспанатаў выставы, прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі “Мова ваеннай ілюстрацыі”, найбольш ярка праявілі сябе разведчыкі 9 “Б” СШ № 24 – Кацярына Шкатула, Ксенія Матыль, Іван Шчасны, Леанард Янушэвіч, Іван Гермель, Ілья Шабуневіч.


Дзмітрый Казусёнак і Дар’я Карчажынская з СШ № 62 арганізавалі праслухоўванне ўрыўка з твора Барыса Васільева “В списках не значился” і верша “Жажда” з трыпціха “Монументы Брестской крепости” (А. Голубеў, 1984).

razved_sh_114_9.jpg

Максім Зайцаў у радыусе дыслакацыі тапаграфічнай картатэкі ўстанавіў размяшчэнне бібліяграфічнай інфармацыі аб СШ № 153 А.К. Талая, а вучань 11 класа гэтай школы Андрэй Палянскі агучыў адсутную ў школьных падручніках інфармацыю аб аперацыі “Баграціён” і маршале Канстанціне Ракасоўскім.

Цыкл заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі, уключае наступныя бібліяграфічныя ўрокі: “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны”, “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў”, “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева”.

Заказаць поўны цыкл або асобныя заняткі можна па тэлефонах: (8 017) 293 27 40(8 029) 198 41 83; e-mail: polunchenkoolga@yandex.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Мудрыя думкі з залы мастацтва

15 Май 2024

Усё ярчэй свеціць вясновае сонца, а зала мастацтва напаўняе сваю прастору святлом мудрасці і прыгажосці, працягваючы рубрыку “Цытата тыдня”. На гэтым тыдні са “шкатулкі” крылатых выразаў знакамітых творцаў бліснуў прамень афарызму, прапанаваны на малюнку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам