ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У гонар дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь
Музеі – захавальнікі часу

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”
Іншыя навіны

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

17 мая ў рамках ХХХ Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў адбудзецца ХХ навукова-практычная канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”, да якой будзе прымеркавана святочнае мерапрыемства, прысвечанае 20-годдзю Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ). Каардынацыйны савет гістарычна з'яўляецца пераемнікам Метадычнага аб'яднання праваслаўных бібліятэкараў, створанага ў 2004 годзе па благаславенні Першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева; 1935–2021).

Арганізатар канферэнцыі: Каардынацыйны савет па бібліятэчнай дзейнасці Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк БПЦ, публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк устаноў сярэдняй агульнай, спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, бібліятэк іншых міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі структур БПЦ.

Кароткая праграма мерапрыемства:

10.00–10.30 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі

10.30–11.15 – Урачыстае пасяджэнне

11.25–12.50 – Даклады
Рэгламент для дакладаў – да 20 хв.

12.50 – Агульнае фота

13.00 – Экскурсія па храме іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”

Месца правядзення мерапрыемства – канферэнц-зала прыхода іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” па адрасе: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 65 (ст. м. Спартыўная).

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне – за кошт камандзіруючага боку.

Рэгістрацыя для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі працягнецца да 15 мая 2024 г.

З матэрыяламі і праграмай семінара можна будзе азнаёміцца на сайтах:

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам