У 2024 годзе адзначаецца знакавая дата для ўсёй культурнай грамадскасці Беларусі – 100-годдзе беларускага кіно.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі далучаецца да святкавання і запрашае на адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, дзе гледачы змогуць атрымаць асалоду ад фільмаў, створаных на вядомай айчыннай кінастудыі “Беларусьфільм”.
У рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў бібліятэка распачынае цыкл 23 мая а 18-й гадзіне ваеннай драмай “Падрыў” (2022). Гэта пранізлівы фільм аб дружбе, каханні, здрадзе і самаахвярнай любві да Радзімы. Кінастужка заваявала прызнанне і пакінула станоўчыя водгукі шырокай аўдыторыі гледачоў, захапіла эмацыянальнасцю і глыбінёй, прафесіяналізмам і пераканаўчасцю акцёрскага ўвасаблення, нечаканымі сюжэтнымі паваротамі, эстэтыкай кінакадра.
Запрашаем усіх зацікаўленых на кінапаказы, якія будуць праходзіць у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).
Давайце разам натхнімся беларускімі фільмамі, абмяркуем, падзелімся эмоцыямі і ўражаннямі і адзначым 100-годдзе беларускага кіно.
Увага! Колькасць месцаў абмежавана.
Уваход – па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.
Папярэдні запіс па тэлефоне (8 017) 293 27 53.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.