ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
За паўгадзіны да Мулявіна
17 ліпеня 2020 года спаўняецца 90 гадоў ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Еўдакіі Сяргееўне Шалупінай

Назвалі самыя прыгожыя кнігі для дзяцей і падлеткаў

Назвалі самыя прыгожыя кнігі для дзяцей і падлеткаў
Іншыя навіны

Мастацкае журы Прэміі Цёткі назвала найлепш аздобленыя кнігi для дзяцей і падлеткаў.

У кароткі спіс мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі, якая даецца за найлепшае афармленне кнігі для дзяцей і падлеткаў, адмысловае журы ўключыла шэсць кніг.

Усяго ў гэтай намінацыі было разгледжана 19 выданняў.

Мастакі і кнігі, якія ўвайшлі ў кароткі спіс:

  • Дар’я Барышнікава, Лілія Бусарава, Ксенія Гуніна-Авербург, Алеся Жыткевіч, Ганна Каралёва, Ілона Касабука, Алена Немік, Маша Петухоўская, Леся Пчолка, Таццяна Радзівілка, Дар’я Сазановіч, Антаніна Слабодчыкава, Кацярына і Марыйка Сумаравы, Марта Шматава, Кацярына Шутко – Ірына Саламаціна, Наталля Кухарчык. “Яна была”. Выдавецтва “Галіяфы”
  • Дар’я Ганчарык-Чарняўская, Алена Карабань – “З рога ўсяго многа”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”
  • Марыя Міцкевіч – Таццяна Дамаронак. “Вясёлка над лесам”. Выдавецтва “Звязда”
  • Кацярына Першына – Алена Стэльмах. “Павучок Славік”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”
  • Марыя Станкевіч – Анатоль Зэкаў. “Варыла вячэру варона”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”
  • Вераніка Шпак – Генадзь Аўласенка. “Як зубраня «Зубраня» наведала”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”

У склад мастацкага журы сёлета ўваходзяць Кацярына Дубовік, Васіліса Паляніна і Валерый Славук.

Журы звяртае ўвагу, што ацэньвае кнігі як цэльны твор, у якім ілюстрацыі, вокладка, макет, выбар шрыфту і паперы ды іншыя складнікі ўзаемадапаўняюць адно аднаго і разам працуюць на агульную ідэю. Асобную ролю ў стварэнні канчатковага прадукту грае таксама праца выдавецтва і якасць уласна друку. На жаль, сёння мастакам часта варта самім адсочваць працэс стварэння кнігі ад пачатку і да канца, каб атрымаць на выхадзе годны вынік.

Такім чынам, журы хацела б адзначыць досыць высокі ўзровень працы над ілюстрацыямі ў кнігах, аформленых Людмілай Каюковай (“Вяшчунка” Вольгі Любашынай), Веранікай Лемешавай (“Вухуцік. Васільвася” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой) і Андрэем Пазняком (“Прыгоды Пінокіа” Карла Калодзі). Аднак іншыя якасці гэтых выданняў, на жаль, не дазволілі ім увайсці ў кароткі спіс.

Пераможцы кожнай намінацыі атрымаюць грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2 000 $.

Звыклая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі сёлета не будзе праводзіцца ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. А каб не так сумавалася з гэтай нагоды, ад прэміі Цёткі падрыхтаваны стракаты набор стыкераў. Вобразы для яго намалявала адна з лаўрэатак прэміі – Лізавета Лянкевіч. Усталяваць стыкерпак для Telegram можна па гэтай спасылцы, а для Viber – па гэтай.

Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года пры падтрымцы фонда “Вяртанне”. За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валер Гапееў з кнігай “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”, Вера Бурлак з кнігай вершаў “Фантазюркі” і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”.

Крыніца: Новы час

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам