ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Назвалі самыя прыгожыя кнігі для дзяцей і падлеткаў
Вялікая энергія – для вялікай мэты

17 ліпеня 2020 года спаўняецца 90 гадоў ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Еўдакіі Сяргееўне Шалупінай

17 ліпеня 2020 года спаўняецца 90 гадоў ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Еўдакіі Сяргееўне Шалупінай
Іншыя навіны

Нарадзілася Еўдакія Сяргееўна ў 1930 годзе ва Украіне ў сяле Кірыкоўка Ахтырскага раёна Сумской вобласці ў сям’і рабочага.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, адзінаццацігадовая Еўдакія скончыла тры класы Кірыкоўскай сярэдняй школы. Гады акупацыі перапынілі яе вучобу. У 1948 годзе Еўдакія Сяргееўна з маці пераехалі ў г. Ахтырку, дзе дзяўчына і скончыла сярэднюю школу. Затым паступіла ў Харкаўскі бібліятэчны інстытут (цяпер – Харкаўская дзяржаўная акадэмія культуры).

У 1954 годзе Еўдакія Сяргееўна – выпускніца інстытута – выйшла замуж і пераехала ў г. п. Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці па месцы службы мужа. Сваю прафесійную дзейнасць яна пачала ў якасці загадчыка бібліятэкай вайсковай часткі. У 1960 годзе ў сувязі з дэмабілізацыяй мужа Еўдакія Сяргееўна пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Мінск.

Працоўная дзейнасць Е.С. Шалупінай у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) пачалася з 1961 года, калі яна была прынята на працу бібліятэкарам у аддзел кнігазахавання. У гэтым структурным падраздзяленні яна прайшла ўвесь свой далейшы прафесійны шлях.

Цудоўныя веды і назапашаны вопыт дазволілі Еўдакіі Сяргееўне ў 1978 годзе ўзначаліць сектар групавой апрацоўкі.

Калегі ўспамінаюць Е.С. Шалупіну як выдатнага, дасведчанага ў сваёй справе спецыяліста, прынцыповага і ўмелага кіраўніка, здольнага дакладна арганізаваць зладжаную работу калектыву.

Матэрыялы асабістай справы сведчаць, што яшчэ ў 1983 годзе падчас атэстацыі Еўдакіяй Сяргееўнай была адзначана мэтазгоднасць стварэння ў бібліятэцы чытальнай залы перыёдыкі. Прайшло больш за 20 гадоў і прапанова Е.С. Шалупінай была ўвасоблена ў жыццё ў новым будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Shalupina-2.jpg

Еўдакія Сяргееўна карысталася вялікім аўтарытэтам і павагай не толькі сярод калег, але і ў кіраўніцтва бібліятэкі. Пра гэта сведчыць і той факт, што ў 1981 годзе яна была рэкамендавана ў склад спецыяльнай турыстычнай групы Міністэрства культуры БССР для наведвання Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, а ў 1985 г. – для паездкі ў Фінляндыю.

Ужо будучы на пенсіі, Е.С. Шалупіна на працягу шасці гадоў працягвала працаваць на карысць бібліятэкі ў сваім родным аддзеле.

Еўдакія Сяргееўна прымала ўдзел і ў грамадскім жыцці калектыву: абіралася членам народнага кантролю, была спецыялістам па ахове працы.

Праца Е.С. Шалупінай была неаднаразова адзначана ўзнагародамі рознага ўзроўню: Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюзаў работнікаў культуры, значком “За выдатную працу”, падзякамі і інш. Яна неаднаразова заносілася на Дошку Пашаны бібліятэкі, ёй было прысвоена званне “Лепшы па прафесіі”.

Shalupina-3.jpg

Шалупіна Еўдакія Сяргееўна ў 1992 г. сышла на заслужаны адпачынак, прысвяціўшы бібліятэцы больш за 30 гадоў свайго жыцця.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Еўдакію Сяргееўну з юбілеем і жадае моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу і невычэрпнай жыццёвай энергіі!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам