ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пясняр хараства і волі
Рамантыкі адраджэння. Максім Багдановіч і Міхай Эмінеску

Беларускі дызайнер рэканструяваў шрыфт Францыска Скарыны

Беларускі дызайнер рэканструяваў шрыфт Францыска Скарыны
Іншыя навіны

Дызайнер шрыфтоў Аляксей Коваль завяршыў працу над моцным праектам: ён рэканструяваў шрыфт, якім Францыск Скарына друкаваў Біблію ў 1517–1534 гадах.

Skaryna 2017 Title даступны для бясплатнай запампоўкі на ўмовах Creative Commons. Ён падаецца ідэальным для афармлення тытулаў ды загалоўкаў кніг беларускага эпасу, выданняў пра асвету і гісторыю краіны.

Лічбавая версія шрыфту была створаная на замову software engeneer Антона Брыля, які шмат вольнага часу вылучае на даследаванне гісторыі беларускага эпасу ды літаратуры і аднойчы звярнуў увагу, што набраць тэкст “пад даўніну” беларусам няма чым. З прапановай запоўніць лакуну Антон Брыль звярнуўся да Аляксея Коваля.

koval.png

Аляксей Коваль
аўтар шрыфту

“У асяроддзі дызайнераў можна пачуць, што стылізацыі пад даўнія часы – гэта нешта, што не мае сэнсу, а галоўнае пытанне – «навошта?». Коратка: бо дакладна няма шрыфту, які можна было б ужыць для ілюстрацыі Адраджэння ва Усходняй Еўропе. І гэта пры тым, што ўнёсак выхадцаў сучаснай Беларусі вельмі значны.

А доўгі адказ трэба пачаць з гісторыі. Кнігі Бібліі на працягу значнага часу былі асноўнымі, так бы мовіць, падручнікамі для агульнай адукацыі, і па перакладах кніг Бібліі з лацінскай на родныя мовы гісторыкі адзначаюць пераход тэрыторый ды краін да асветніцтва. Гэта першы значны ўнёсак Скарыны, аб якім усе ведаюць са школы. З пункту гледжання дызайну Францыск Скарына зрабіў не менш значныя дасягненні. Ён быў не першы, хто друкаваў невялікія кнігі, але ён рабіў гэта прынцыпова: замест распаўсюджаных тады фаліянтаў – кнігі ў чвэрць звычайнага памеру. Гэта як прапанаваць смартфон замест дэсктоп-камп’ютара. Канешне, спатрэбіліся шрыфты невялікага памеру. І Скарына такія распрацаваў: гэта не спроба імітацыі рукапісу, а прамыя («друкаваныя») графемы без прамых рукапісных прататыпаў.

Гэтыя шрыфты ў значнай ступені ўнікальныя, і, магчыма, каб не рэформа кірыліцы 1710 года і не ўваход у склад Расійскай імперыі, яны маглі б у значнай частцы стаць асновай для больш гарманічнай кірыліцы. Такім чынам, нам трэба святкаваць не толькі факт выдання кніг Бібліі і ўступ сучасных беларускіх зямель у эпоху Адраджэння, а яшчэ і ўнікальны ўнёсак у графіку кірылічнай сістэмы пісьма.

Увогуле шрыфт – гэта тое, што выдатна перадае адчуванне эпохі на ўзроўні эмоцый. Залаты век беларускіх зямель мае свой каліграфічны почырк – беларускі скорапіс, але наборнага шрыфту, які б можна было выкарыстаць, каб перадаць атмасферу Адраджэння, не было. Цяпер такі шрыфт з’явіўся.

Рэканструкцыя шрыфту – гэта пошук кампрамісу. Такіх кампрамісаў шмат і ў шрыфце Skaryna 2017 Title. Ёсць пэўныя недакладнасці адбіткаў літар пад уплывам часу і недасканаласці тэхналогій друку. Кожнаму аўтару рэканструкцыі даводзіцца вырашаць, на колькі дасканалым будзе контур і ў якой ступені фінальная раздрукоўка будзе выглядаць падобнай да арыгіналу. Я вырашыў рабіць контур такім чынам, каб раздрукоўка ў памерах арыгінальных кніг Скарыны была падобная да іх і каб у літарах адчувалася рукапісная аснова.

Кожны аўтар сам абірае ступень гістарычнай даставернасці. Так, стылізацыі «пад Скарыну» былі і раней, а рэканструкцыі, набліжаныя да арыгіналу, толькі пачынаюць з’яўляцца”.

pan_skar-1.jpg

skaryna.jpg

pan_skar-2.png

Skaryna 2017 Title – гэта unicase-гарнітура, усе літары тут аднаго памеру, але частка знакаў адрозніваецца, як то было ў першакрыніцы. Цікава, што шрыфт дазваляе карыстацца лігатурамі для дыфтонгаў “дж” і “дз”.

З волі Антона Брыля скарынаўскія літары агульнадаступныя для ўсіх бясплатна. Версія Creative Commons падтрымлівае кірыліцу, лічбы і службовыя знакі, але ў лацініцы ўтрымлівае знакі толькі для рымскіх лічбаў. Пры жаданні можна набыць на MyFonts.com пашыраную версію Skaryna 2017 Title – з кірыліцай, пашыранай лацініцай і поўным наборам службовых знакаў.

Крыніца: 34mag

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам