ГалоўнаяМерапрыемствыМузей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў
Музыкай святой тут поўніцца душа…
Запрашаем на выстаўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў
Іншыя мерапрыемствы
1 студзеня – 31 снежня
Дата правядзення
10.30 – 19.00
Час правядзення
музей кнігі
Месца правядзення

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Пастаянная экспазіцыя і выстаўкі, якія праходзяць у музеі, адлюстроўваюць багатую гісторыю беларускай і еўрапейскай кніжнай культуры, а таксама асвятляюць шлях станаўлення і развіцця галоўнай бібліятэкі краіны.

musey_af.jpg

У экспазіцыі можна ўбачыць жамчужыны з кнігазбору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:

  • рукапісныя кнігі рознай формы (скруткі, потхі, кодэксы), вырабленыя з розных матэрыялаў (пальмавых лістоў, пергаменту, бамбукавых дошчачак, паперы);
  • першыя друкаваныя кнігі, выдадзеныя ад першых вопытаў Іагана Гутэнберга ў 40-х гг. XV ст. да канца XV ст.;
  • шэдэўры беларускага кнігадрукавання XVI–XVIII стст.: пражскія выданні першадрукара Францыска Скарыны, віленскія – Пятра Мсціслаўца і братоў Мамонічаў, магілёўскія – Максіма Вашчанкі, кнігі з радзівілаўскіх друкарняў Брэста і Нясвіжа, а таксама старадрукі з Куцейна, Супраслі, Гродна, Полацка і інш.;
  • выданні знакамітых майстроў друкарскай справы краін Еўропы XV–XVIII стст. – Альдаў, Эльзевіраў, Эцьенаў, Фрабэнаў, Плантэнаў i інш.;
  • узоры даўніх апраў і ўладальніцкіх вокладак XV–ХХ стст., мініяцюрныя выданні і фаліянты, а таксама кнігі з аўтографамі беларускіх і замежных пісьменнікаў і мастакоў.


mk_1.jpg

У музеі кнігі арганізуюцца экскурсіі для дзяцей і дарослых, а таксама ладзяцца заняткі “Клуба кніжных прафесараў”.
Тэлефон для папярэдняга запісу на экскурсіі: (8 017) 293 27 22. Кошт экскурсій
Тэлефон для запісу на заняткі: (8 017) 293 27 82.

Рэжым работы музея кнігі:

Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Чацвер, субота, нядзеля: 10.00–18.00.
Панядзелак – выхадны дзень.

У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):

Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Панядзелак, чацвер, субота: 10.00–18.00.
Нядзеля – выхадны дзень.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Жыццё як імгненне

12.07.2019

З 12 ліпеня па 9 верасня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Жыццё як імгненне”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння выдатнага італьянскага жывапісца і скульптара Амедэа Мадыльяні (1884–1920).

Тысячагадовы Брэст – культурная сталіца СНД

20.06.2019

Упершыню горад Брэст (Бярэсце) згадваецца ў “Аповесці мінулых гадоў” у 1019 г. як гандлёва-рамесніцкі цэнтр Кіеўскай Русі. У 1390 г. ён атрымаў Магдэбургскае права і стаў першым горадам на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які меў прывілею самакіравання.

VARIA. З фонду Уладзіміра Ліхадзедава

20.06.2019

У пачатку 2019 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі заключыла пагадненне з грамадскім дзеячам і калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым аб стварэнні “Фонду Уладзіміра Ліхадзедава” з мэтай выяўлення, вяртання і захавання дакументальнай спадчыны Беларусі.

Самыя рамантычныя месцы планеты

20.06.2019

З 13 чэрвеня па 25 жніўня запрашаем на выстаўку “Самыя рамантычныя месцы планеты”, размешчаную ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Пейзаж чалавечай душы

18.06.2019

З 17 чэрвеня па 18 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Пейзаж чалавечай душы”, прысвечаная 85-годдзю беларускага пісьменніка, публіцыста, сцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990) Віктара Філімонавіча Карамазава.

Новы дом, новае жыццё

14.06.2019

З 14 чэрвеня па 22 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Новы дом, новая жыццё”, прысвечаная Сусветнаму дню бежанцаў.



111