ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Наперадзе часу
“Тутэйшыя” вернуцца ў Купалаўскі тэатр увосень. Прэм’ера – 23 верасня

А вашае песнi павек не забудзем…

А вашае песнi павек не забудзем…
Іншыя навіны

Па-ўсякаму з’яўляюцца паэтычныя шэдэўры… Адны – пакутлiва, з болем, другiя – як бы памiж справамi, на адным узмаху крыла натхнення.

Малады музыкант i пачынаючы паэт Адам Русак, здаецца, пiсаў вершы лёгка, як дыхаў. Цi хутчэй як iграў на музычных iнструментах. Бо адораны з маленства – уся iх вясковая сям’я была сямейным ансамблем. Пачуў маленькi Адам аднойчы гранне скрыпкi – загарэўся. Грошай на iнструмент не мелася, дык бацька Герасiм сам зрабiў сыну скрыпачку.

Адам Русак.jpg

Адам Русак
Фото Яўгена Коктыша

Але як наважыўся Адам паступаць пасля Мiнскага музычнага тэхнiкуму ў Ленiнградскую кансерваторыю? На скрыпку не ўзялi, па ўзросце не падышоў, ды пастаноўка рук нейкая была не тая. Узялi як валтарнiста.

Малады музыка вучыўся ў кансерваторыi i адначасова iграў у аркестры Ленiнградскага акадэмiчнага опернага тэатра. Самае прыемнае для яго было – калi ўдавалася прыехаць дадому, у роднае Пясочнае. Ну i лiставаўся ўвесь час з бацькамi. Як успамiнаў сам Адам Русак: “Прыехаўшы ў Ленiнград, я напiсаў дадому пiсьмо, якое закончыў такiмi радкамi: «Бывайце здаровы, жывiце багата, ужо ж я прыехаў дадому, дахаты. У вашым калгасе шырокае поле, няхай жа для шчасця цвiце ваша доля». З гэтымi радкамi я адаслаў дадому пiсьмо. На другi дзень гэты верш быў закончаны”.

У Мiнскiм музычным тэхнiкуме Адам Русак вучыўся разам з кампазiтарам Iсаакам Любанам: “Неўзабаве Любан, будучы ў Ленiнградзе, наведаў мяне. I папрасiў, цi не знойдзецца ў мяне чаго новага, вясёлага, сучаснага. Я даў яму некалькi вершаў, сярод якiх быў верш «Бывайце здаровы»”.

Rusak-Lyuban.jpg

Паэт А. Русак і кампазітар І. Любан. Масква, 1949 г.

Песня пайшла ў народ. Яе першай выканаўцай стала Ларыса Александроўская. А ў якасцi вiншавання з надыходам новага, 1937 года “Бывайце здаровы, жывiце багата” прагучала па ўсесаюзным радыё.

Гэта быў неверагодны поспех…

I ясна, што не ўсе адносiлiся да гэтага спакойна. Урэшце, Адам Русак быў музыкантам, а не лiтаратурным чыноўнiкам. I той самы славуты верш “Бывайце здаровы” на радзiме не змог надрукаваць. Сапраўды, ну што гэта на фоне патрэбнага пафасу: “Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце, нi мала, нi многа – штогод па дзiцяцi”. Не будзем забываць, што наставаў пiк рэпрэсiй супраць творчай iнтэлiгенцыi, i на Беларусi кожны радок узважваўся.

А вось калi “Бывайце здаровы” прагучала з Масквы, прэса мусiла рэагаваць. Верш тут жа, 1 студзеня 1937 года, надрукавалi ў газеце “Правда”. Але з пазнакай, што песня запiсана са слоў тав. А. Русака ў калгасе “Чырвоны араты” Капыльскага раёна Беларускай ССР. Пасля адзначылiся i на Беларусi.

Адам Русак з вясковым аркестрам.jpg

Адам Русак (у цэнтры) са створаным iм вясковым аркестрам. Пясочнае Капыльскага раёна, 1968 г.

9 студзеня 1937 года верш “Бывайце здаровы” з’явiўся ў газеце “Лiтаратура i мастацтва” пад назваю “Вясельнае вiншаванне маладых”. Але там была такая пазнака: “Запiсаў ад А. Русака (калгас “Чырвоны араты” Капыльскага раёна) Анатоль Астрэйка”.

I вось што цiкава, супрацоўнiк рэдакцыi Анатоль Астрэйка, сябар Адама Русака, ведаў пра яго аўтарства.

Адам Русак расказваў наступную версiю: “Анатоль Астрэйка, якому я ўпершыню прачытаў свой верш, – мой зямляк, разам выраслi i таварышавалi з малых год. Не мог ён не ведаць i пра тое, што я ўжо i раней друкаваўся i ў «Заклiку», i ў «Звяздзе», i ў «Чырвонай змене». У рэдакцыi, якая ўзялася змясцiць «Бывайце здаровы», сказалi майму таварышу: альбо «Запiсана ад...», альбо друкаваць не будзем. I надрукавалi: «Запiсана ад...»”.

Але з’явiлася i iншая праблема з аўтарствам. У даваеннай Маскве выходзiць зборнiк вядомага паэта Мiхала Iсакоўскага, у якiм ёсць i “Будьте здоровы”. Толькi калi з Саюза пiсьменнiкаў БССР напiсалi лiст у Маскву, Iсакоўскi выбачыўся: “В своё время я перевел на русский язык белорусскую песню «Будьте здоровы»… Названное стихотворение я включил в свою книжку. Между тем в последнее время мне стало известно, что песня написана именно тов. Русаком, а не просто записана с его слов. Таким образом, по незнанию мной была допущена ошибка”.

Пасля Анатоль Астрэйка тлумачыў жонцы Русака, што, маўляў, не мог да канца паверыць, што такi добры твор напiсаў яго сябар, “непрафесiйны” паэт.

Трэба сказаць, што беларуская крытыка даволi сцiпла ацэньвала паэтычную творчасць Адама Русака. Рыгор Шкраба сцвярджаў: “Калi браць верш «Бывайце здаровы» за мерку мастацкай творчасцi паэта, дык трэба адзначыць, што пераважная частка яго вершаў значна нiжэй гэтага твора”.

Але выдаць поспех аднаго верша ("Бывайце здаровы") за выпадак нельга. Бо Русак – аўтар слоў многiх выдатных песень: “Толькi з табою”, “Не шукай”, “Лясная песня”, “Дзе ж ты, зорка мая”. А песня “Не магу я знайсцi тое слова” з кiнафiльму “Гадзiннiк спынiўся апоўначы” таксама стала ўсесаюзным хiтом.

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.
Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам