ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
З клопатам пра старэйшае пакаленне
Не прапусціце трансляцыю анлайн-сустрэчы!

Дваічны код у музеі Петруся Броўкі

Дваічны код у музеі Петруся Броўкі
Іншыя навіны

Каманда Літаратурнага музея Петруся Броўкі апошнім часам адчула сябе Магамедам, да якога не ідзе Гара.

“Паважаныя наведвальнікі, мы вельмі ўдзячны вам за тое, што кожны год вы прыходзіце да нас у Ноч музеяў, але ў суботу вечарам 16 мая заставайцеся там, дзе вам бяспечна і зручна, – заклікаюць супрацоўнікі Літаратурнага музея Петруся Броўкі. – Нашы прывычныя спадарожнікі – камп’ютары і смартфоны – якія ўсё ведаюць пра нас, але разумеюць толькі нулі і адзінкі, дапамогуць нам з вамі пагаварыць пра літаратуру і жыццё, наведаць з экскурсаводам пастаянную экспазіцыю музея і часовую выставу, убачыць новыя музейныя праекты, якія мы падрыхтавалі адмыслова для ночы музеяў. Не абыдзецца і без фондавых сюрпрызаў – мы сабралі для вас калекцыю недарэчных прадметаў, якім шанец быць выстаўленымі выпадае раз на 100 год. 2020 год дзіўным чынам мяняе не толькі наша жыццё, але і жыццё музейных прадметаў".

Чакаем вас анлайн:

ZOOM

18.00–18.40 – літаратурная сустрэча “Беларускія літаратурныя экспрэсіяністы ХХ стагоддзя” з Васілём Дранько-Майсюком (папярэдняя рэгістрацыя).

YouTube

19.00 – экскурсія па пастаяннай экспазіцыі “Паэт і час: жыццёвы і творчы шлях Петруся Броўкі” (Карына Кушчанка).

  • Экскурсія па выставе “З місіяй – у падарожжа” (Дарыя Карчашкіна).
  • Экскурсія па дому на К. Маркса 30, кватэры № 4 і мемарыяльных пакоях (Лізавета Вішэўская).

Facebook, Instagram, ВКонтакте

20.00 – прэзентацыя калекцыі фондавых прадметаў “Калі не цяпер, то праз 100 год” (Наталля Мізон).

  • Прэзентацыя фотапраекта Дарыі Карчашкінай “Рукі музея”.
  • Прэзентацыя выставы пастэлі Вольгі Владыка “Музейная імпрэсія”.

* Усе праекты пасля Ночы музеяў застануцца на анлайн-платформах.

Падрабязней: facebook.com/museum.brovka

Крыніца: Новы час

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам