ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Буктрэйлеры: “А зори здесь тихие…” Барыса Васільева
Калегам – пра віртуальнае абслугоўванне карыстальнікаў

Знойдзеныя дакументы праліваюць святло на гісторыю Жыровіцкага манастыра (+відэа)

Знойдзеныя дакументы праліваюць святло на гісторыю Жыровіцкага манастыра (+відэа)
Іншыя навіны

Сёлета святкуецца 500-годдзе заснавання Жыровіцкага манастыра і 550-годдзе цудоўнага з'яўлення Жыровіцкага абраза Багародзіцы. На канец мая былі запланаваны шматлікія юбілейныя мерапрыемствы.

Гэта маляўнічая мясціна сотні гадоў прыцягвала паломнікаў, якія прагнулі чысціні духу, умацавання ў маральных і годных учынках, шукалі мудрай парады празарлівых інакаў, вырашэння набалелых пытанняў, аздараўлення і выратавання з небяспекі. Радуе, што, дзякуючы пільнай працы даследчыкаў, за апошняе дзесяцігоддзе ў інфармацыйнай прасторы пашырылася колькасць звестак і фактаў пра гісторыю манастыра.


Крыніца: Белтэлерадыёкампанія

Паводле падання, цудоўным чынам у лесе пастухам з'явіўся абраз Маці Божай, названы Жыровіцкім. Царкоўная традыцыя адносіць з'яўленне абраза да 1470 года, такое датаванне ўпершыню зафіксавана ў публікацыі 1721 года каноніка Ісідора Нардзі ў перакладзе на польскую мову (Nardi I. Relazya historyczna o zjawieniu obrazu Najsw Panny Zyrowickiej pod rzadem Bened. Suprasl, 1728), а таксама ў некаторых выданнях XIX–XX стст.

Пра існаванне храма ў Жыровічах, пабудаванага Іванам Солтанам сведчыць копія дакумента 1516 г., які захоўваецца ў архіве Літоўскай метрыкі (АЗР. 1848. Т. 3: [1544–1587]. С. 252).

"Магчыма, невялікі праваслаўны манастыр пры Жыровіцкай царкве існаваў ужо пры надворным маршалку літоўскім Іване Аляксандравічы Cолтане († к. 1577)", – зрабіў выснову кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Ярашэвіч.

Згодна з паданнем іераманаха Феадосія праз некаторы час пасля пабудовы драўляная царква згарэла, а абраз знік. Але ў хуткім часе, (як мяркуюць, гэта адбывалася ў 1520 годзе) цудоўны абраз быў знойдзены на камені непашкоджаным. Гэты камень, які валодае гаючымі якасцямі, знаходзіўся ў алтары царквы ў гонар з'яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці, пабудаванай у 1672 годзе.

У 1613 годзе манастыр перайшоў у рукі базыльянаў (манахаў грэка-каталіцкай Царквы), якія адрадзілі культ Маці Божай і зрабілі манастыр галоўным цэнтрам Уніі. Першым ігуменам манастыра ў часы Уніі быў Іасафат Кунцэвіч.

Дзякуючы цудатворнаму абразу і шчодрасці дабрачынцаў Жыровіцкі манастыр стаў буйнейшым цэнтрам духоўнага жыцця і паломніцтваў вернікаў. Тут шмат разоў адбываліся генеральныя капітулы ордэна базыльянаў (1629, 1658, 1659, 1661, 1675, 1679, 1694).

Намаганнямі базыльянаў за часы Уніі быў пабудаваны вялікі манастырскі комплекс з мураваных храмаў барочнай архітэктуры. У 1730 г. у прысутнасці дзясяткаў тысяч католікаў візантыйскага і лацінскага абраду, а таксама іншых вернікаў цудатворны абраз Маці Божай з Жыровіцкага манастыра быў урачыста каранаваны залатымі папскімі каронамі, а Маці Божая Жыровіцкая абвешчана апякункай і заступніцай беларускага народа.

У 1810–1828 гадах манастыр быў рэзідэнцыяй Берасцейскай уніяцкай епархіі, у 1828–1839 гадах – Літоўскай уніяцкай епархіі. У 1839 г. Іосіф Сямашка, карыстаючыся падтрымкай царскай улады і заступніцтвам імператара Мікалая I, перавёў частку манахаў Жыровіцкага манастыра ў праваслаўе, а ўпартых адправіў на выпраўленне ў спецыяльна прызначаныя для гэтых мэтаў манастыры, у тым ліку па-за межамі Беларусі.

Дзякуючы таму, што да верасня 1939 года Жыровічы не ўваходзілі ў склад СССР, манастыр ніколі не закрываўся. У міжваенны час манастырскі храм – Кальварыя (царква Узвышэння Святога Крыжа) знаходзіўся ў карыстанні рыма-католікаў.

У 1945 г. у Жыровіцкім манастыры былі адкрыты пастырскія курсы, якія ў 1947 годзе былі ператвораны ў семінарыю. Але ж семінарыя праіснавала толькі да 1963 г. У другой палове 1980-х – пачатку 1990-х гадоў пачалося адраджэнне манастыра.

У 1989 годзе пасля 26-гадовага перапынку, аднавіла працу Мінская духоўная семінарыя. У 1991 і 2002 гадах Жыровічы наведваў маскоўскі патрыярх Алексій II. У цяперашні час манастыр прыцягвае да сябе шмат пілігрымаў і турыстаў.

ales_susha.jpgПра ўнікальныя дакументы, якія праліваюць святло на гісторыю Жыровіцкага абраза і манастыра паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі спадар Алесь Суша.

– Адно з самых важных і вядомых (але ў рэчаіснасці мала кім бачаных) дакументальных сведчанняў з гісторыі Жыровіцкага манастыра – знакамітае Жыровіцкае Евангелле, якое яшчэ называюць Евангеллем Сапегі. Так яно называецца, бо ў кнізе маецца ўкладны ўласнаручны запіс канцлера Льва Сапегі – асобы надзвычай добра вядомай у нашай гісторыі

Да нашых дзён захаваліся арыгінальныя кнігі цудаў, якія адбываліся ля Жыровіцкага абраза Багародзіцы, запісаныя яшчэ ў ХVII–ХVIII стагоддзях.

Чытайце таксама: Больш за 2 500 рэдкіх і старадрукаваных дакументаў НББ даступны анлайн

Найбольш старажытная і каштоўная з іх была складзена ў пачатку ХVII стагоддзя непасрэдна ацалелымі і ўратаванымі людзьмі, якія засведчылі пра тыя цуды, што адбыліся з імі ці з іх блізкімі. Апісанне цудаў складае асноўную частку вялікай рукапіснай кнігі. Апісанні зроблены як па-беларуску, так і па-польску. Калі першыя цуды (за 15581619 гг.) былі запісаны адным упэўненым почыркам пісца, то далейшыя запісваліся рознымі людзьмі  рознымі почыркамі і на розных мовах. Сярод людзей, з якімі адбываліся цуды, былі прадстаўнікі розных сацыяльных станаў, у тым ліку вядомыя дзяржаўныя і царкоўныя дзеячы.

89426841_1547168298775492_6602481339549614080_o.jpg

Падобныя спісы вяліся ля найбольш важных святыняў, якія славіліся сваёй цудадзейнай сілай. Яны сведчылі пра выратаванне ад цяжкіх хвароб, загойванне невылечных ран пасля малебных зваротаў да Божай Маці, Ісуса Хрыста і святых і з'яўляюцца адлюстраваннем характару рэлігійнага жыцця ў Беларусі. Дзякуючы падрабязнай фіксацыі слава пра Жыровіцкі абраз разляцелася далёка за межамі Беларусі. Ужо ў ХVII і ў ХVIII стагоддзях свет пабачыла некалькі выданняў, якія ўключалі апісанні цудаў, у тым ліку на замежных мовах, – паведаміў А.А. Суша.

Нядаўна адразу некалькі выданняў, прысвечаных святой мясціне, пабачылі свет: энцыклапедычны даведнік "Жыровічы: пад святым пакровам" выйшаў у "Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі".

Выдавецтва "Мастацкая літаратура" раскрыла тэму па-свойму - праз кнігу паэзіі "Святло з Жыровіч". Яе аўтар, чалавек надзвычай цікавага і пакручастага лёсу, – сын вядомага скульптара, былы выкладчык музыкі, філосаф, публіцыст Алег Бембель, ён жа паэт Зніч, які ўжо шмат гадоў непарыўна звязаны са святым месцам. Ён прайшоў шлях ад смяротна хворага паслушніка Алега да інака Мікалая і манаха Іаана, насельніка Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, і з цягам часу менавіта вера стала адным з асноўных матываў ягонай творчасці.

Кніга вядомага беларускага мастацтвазнаўца, музейшчыка Аляксандра Ярашэвіча "Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр" ужо выходзіла ў выдавецтве "Беларусь" больш за 10 гадоў таму. Але сёлета яна была практычна цалкам абноўлена і перавыдадзена. Аўтар абапіраўся на навуковыя факты і даследаванні, але пры гэтым сцісла, ёміста і даступна для самага шырокага кола чытачоў распавёў гісторыю Жыровіцкага манастыра з часу заснавання да нашых дзён. Гэты аповед на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай - маляўніча аформлены ў падарункавым выданні. 15 мая ў фармаце on-line канферэнцыі адбыліся ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю заснавання Жыровіцкага манастыра.

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская. 

Крыніца: газета "Наша слова"

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам