ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Калейдаскоп дывізіі Серакоўскага: аповесць-мазаіка
Незабыўная цёця Уладзя…

Больш за 2 500 рэдкіх і старадрукаваных дакументаў НББ даступны анлайн

Больш за 2 500 рэдкіх і старадрукаваных дакументаў НББ даступны анлайн
Іншыя навіны

Лічбавыя копіі рэдкіх і старадрукаваных дакументаў, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, можна чытаць аддалена.

Для пошуку і прагляду выданняў скарыстайцеся электронным каталогам на партале бібліятэкі. Дакументы, якія маюць лічбавую копію, адзначаны спасылкай “E-дакумент”. Для паскарэння загрузкі шматстаронкавыя дакументы разбіты на часткі.

FireShot Capture.png

Сярод іх прадстаўлены выданні Францыска Скарыны, Лаўрэнція Зізанія, Сімяона Полацкага, Пятра Мсціслаўца. Значную частку складаюць кніжныя зборы XVI–XVII стагоддзяў, выдадзеныя ў Вільні, Супраслі, Гродне, Кіеве.

Карыстальнікі маюць магчымасць убачыць унікальныя кнігі вядомых беларускіх аўтараў – Максіма Гарэцкага, Алаізы Пашкевіч, Якуба Коласа, Янкі Купалы, надрукаваныя ў пачатку ХХ стагоддзя. Сярод іх значнае месца займае зборнік паэзіі “Вянок”, асаблівая каштоўнасць якога – у дароўным надпісы, зробленым рукой Максіма Багдановіча.

Жадаем вам плённай працы!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам