ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У пошуках чалавека чытаючага
Вялікай Перамозе прысвячаецца!

Жыровіцкі манастыр: Энцыклапедычнае прачытанне

Жыровіцкі манастыр: Энцыклапедычнае прачытанне
Іншыя навіны

“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” падрыхтавала да выдання энцыклапедычны даведнік, прысвечаны гісторыі Жыровіцкага Успенскага манастыра, абразу Жыровіцкай Маці Божай, а таксама паселішчу Жыровічы Слонімскага раёна.

Праект, які ўклаў кандыдат багаслоўя, дацэнт, прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі А. В. Слесараў, прысвечаны 550-годдзю з’яўлення ўнікальнай нацыянальнай, праваслаўнай святыні – абраза Жыровіцкай Маці Божай. Гэта рэліквія прызнана і праваслаўнай, і каталіцкай канфесіямі цудатворнай хрысціянскай святыняй.

У энцыклапедычнае выданне, якое выйдзе накладам 1000 экзэмпляраў, уваходзіць болей за 200 энцыклапедычных артыкулаў. Сярод аўтараў даведніка – намеснік Жыровіцкага манастыра, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі М. П. Альпак (архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый), першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі Ю. М. Сакалоў (іераманах Афанасій), свяшчэннік, прафесар Мінскай духоўнай семінарыі Г. Э. Шчаглоў, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Г. А. Лаўрэцкі, пратадыякан, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і Мінскай духоўнай семінарыі П. У. Бубнаў.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.

Крыніца: «Созвучие»

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам