ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Буктрэйлеры: “Живые и мёртвые” Канстанціна Сіманава
Знявечанае юнацтва: аповесць “Лісце каштанаў” Уладзіміра Караткевіча

Ад Дубоўкі да Кафкі: дзе паслухаць па-беларуску навукпоп пра літаратуру

Ад Дубоўкі да Кафкі: дзе паслухаць па-беларуску навукпоп пра літаратуру
Іншыя навіны

Наракаюць, што беларуская культура па-за сусветным кантэкстам. Але гэта толькі здаецца, што яна ізаляваная ад сусветнай і еўрапейскай культуры. Беларускі навукова-папулярны праект Wir.by вырашыў змяніць гэтае памылковае ўяўленне.

Wir.by публікуе лекцыі пра беларускую культуру. Гэта відэа, падкасты, артыкулы і нават гульні. Сярод асноўных тэм — лінгвістыка, літаратура, жывапіс, гісторыя, міфалогія, архітэктура і кіно. 

Навошта беларускія пісьменнікі перакладалі Пушкіна ў 1930-я? Чаму Белпедтэхнікум у 1920-я быў унікальным месцам для Беларусі? Як зразумець творчасць Кафкі і які твор Джойса самы складаны? "Еўрарадыё" паслухала самыя цікавыя лекцыі “Віра” пра літаратуру, а цяпер прапануем іх вам.

Беларуская літаратура 1920–1930-х гадоў

Літаратарка і літаратуразнаўца Ганна Севярынец расказвае пра літаратуру ХХ стагоддзя. Севярынец лічыць, што пераклады Пушкіна на беларускую мову ў 1930-я гады (хоць амаль усе навокал выдатна ведалі рускую) рабіліся не для чытача, а для літаратуры. Калі літаратура дазваляе сабе мець якасныя пераклады пушкінскіх твораў, гэта азначае, што яна (як і мова) дасягнула пэўнай ступені развіцця.

Таксама Ганна Севярынец расказвае пра Белпедтэхнікум — унікальнае месца для беларускіх паэтаў 1920‑х. Тут выкладалі Якуб Колас, Мікола Байкоў, Яўхім Кіпель, Уладзімір Тэраўскі, Міхась Грамыка, Язэп Лёсік, Міхаіл Піятуховіч, Юльян Дрэйзін — стваральнікі беларускага адраджэння.

Асобная лекцыя прысвечаная Алесю Дудару — аднаму з шасці арганізатараў легендарнага аб’яднання “Маладняк”. Яшчэ адна — пра Уладзіміра Дубоўку — класіка айчыннай літаратуры, якога не змаглі зламаць сталінскія лагеры.

Еўрапейская літаратура

Літаратуразнаўца Наталля Ламека даследуе заходнееўрапейскую мадэрнісцкую літаратуру. У яе ёсць лекцыя пра тое, які твор Джойса самы складаны. Дарэчы, Наталля абараніла дысертацыю па гэтым славутым пісьменніку.

Пісьменніка Франца Кафку запісваюць адразу ў чатыры еўрапейскія літаратуры: нямецкую, аўстрыйскую, чэшскую і яўрэйскую. Яго спецыфічная і ўніверсальная творчасць шмат у чым вызначыла твар сучаснай сусветнай літаратуры. Як зразумець Кафку, Наталля Ламека расказвае ў асобнай лекцыі.

Французскі пісьменнік Альбер Камю лічыцца прадстаўніком экзістэнцыялізму, хоць сам не ідэнтыфікаваў сябе як прадстаўніка гэтага кірунку. Нобелеўскі лаўрэат 1957 года, Камю вядомы і як “сумленне Захаду”. Наталля Ламека расказвае пра тры творы Камю: “Чужаніцу”, “Падзенне” і асабліва актуальны цяпер — “Чума”.

Старажытнабеларуская літаратура

Пра старажытнабеларускую літаратуру ў еўрапейскім кантэксце расказвае доктар філалагічных навук Жанна Некрашэвіч-Кароткая. Ёсць лекцыя пра Сярэднявечча — пра тое, чаму тады літаратура была не зусім літаратурай, пра змаганне хрысціянства, паганства і ўвогуле пра людзей, якія ўмелі чытаць і разумець кнігі тысячу гадоў таму.

У лекцыі пра Рэнесанс — пра тое, як людзям пачынаюць плаціць грошы проста за тое, што яны разумныя, Францыск Скарына знаходзіць сваю бізнес-мадэль, а Мікола Гусоўскі піша твор супраць ісламізацыі. Што ў "Песні пра зубра" — не пра зубра.

Ёсць расказ пра эпоху Барока: пра тое, чаму яна — корань беларускіх праблем, пра рэлігійныя спрэчкі і манаха, які прывозіць у Маскву небяспечныя веды і “нармальную” паэзію. А яшчэ пра езуітаў і першыя беларускія ВНУ, пра тое, чаму “рускія” — гэта праваслаўныя, а “палякі” — гэта каталікі. І, здавалася б, пры чым тут Янка Купала?

Беларускае Асветніцтва — гэта росквіт культуры ў часы заняпаду дзяржавы, нараджэнне сучаснай беларускай мовы, першыя пародыі і жаночыя галасы ў літаратуры. Літаратура шчыльна набліжаецца да чалавечага жыцця, у тым ліку да інтымнага. Нават суровыя езуіты, чытаючы Францішку Уршулю Радзівіл, успамінаюць пра існаванне свету чалавечых пачуццяў.

Аўтар публікацыі: Аляксей Карпека.

Крыніца: Еўрарадыё

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам