ГалоўнаяМерапрыемствыАкцыя "Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў"
Святочнае мерапрыемства для дзяцей да Дня абаронцаў Айчыны
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LVIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Акцыя "Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў"

Акцыя "Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў"
Іншыя мерапрыемствы
1 студзеня – 31 снежня
Дата правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на працягу 2019 года праводзіць дабрачынную акцыю “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”.

Акцыя накіравана на папаўненне фондаў бібліятэк рэспублікі (устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) мастацкімі, навукова-папулярнымі, вучэбнымі, вучэбна-метадычнымі, даведачнымі, энцыклапедычнымі і іншымі выданнямі, якія маюць культурную значнасць для айчыннага адукацыйнага асяроддзя.

У акцыі будуць выкарыстаны дакументы як ужо перададзены Прэзідэнцкай бібліятэкай, Рэспубліканскай навукова-медыцынскай бібліятэкай, Фундаментальнай бібліятэкай БДУ, бібліятэкамі БДЭУ і БДУКМ, раённымі бібліятэкамі краіны, так і перадаюцца іншымі ўстановамі і арганізацыямі.

Згоду на ўдзел у акцыі на працягу года ўжо пацвердзілі выдавецтва “Пачатковая школа”, арганізацыі “БукЛайнГруп” і “БелтаймКніга”.

Заклікаем усіх неабыякавых далучыцца да высакароднай справы папулярызацыі кнігі і чытання!


Кантакты:

Пераверзева Юлія Аляксандраўна, заг. аддзела камплектавання фондаў,
Жукоўская Марыяна Вітальеўна, заг. сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання.

Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.

Тэлефоны: (8 017) 293 25 20, 293 25 83.
E-mail: pereverzeva@nlb.by, jukovskaya@nlb.by

Інфармацыя прадастаўлена аддзелам камплектавання фондаў.

Чытайце таксама пра тое, як праходзіць акцыя  "Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў":

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам