ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З экрана – на фронт
Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі “Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва”

Адновім Клімаўскую сельскую бібліятэку разам

Адновім Клімаўскую сельскую бібліятэку разам
Іншыя навіны

6 сакавіка ў рамках акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала Клімаўскай сельскай бібліятэцы Гомельскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы 600 экзэмпляраў мастацкай, навукова-папулярнай, навучальнай, даведачнай і іншай літаратуры для аднаўлення фонду.

У кастрычніку мінулага года ў бібліятэцы адбыўся пажар, у выніку якога каля 5 тыс. экзэмпляраў кніг, брашур, перыядычных выданняў і іншых дакументаў былі знішчаны агнём.

Бібліятэкар Антаніна Уладзіміраўна Жыгалава з любоўю гаворыць пра кожнага свайго чытача, пра тую працу, якую яна праводзіць для мясцовых жыхароў. Больш за пяць гадоў пад дэвізам “Калі душа бывае маладой, тады не страшны ўзрост пажылы” пры бібліятэцы працуе клуб “Стымул”. Сюды прыходзяць ветэраны, пенсіянеры, інваліды, каб пазнаёміцца з новай літаратурай, пагаварыць пра гісторыю роднага краю, успомніць аднавяскоўцаў, разам адзначыць святы.

Бібліятэка ў вёсцы – гэта месца, якое з задавальненнем наведваюць як пажылыя людзі, так і дзеці, падлеткі, моладзь. Бо тут заўсёды можна не толькі пачытаць, пагутарыць, але і прыняць удзел у сацыякультурных мерапрыемствах – сустрэчах з цікавымі людзьмі, акцыях, конкурсах, віктарынах, літаратурна-музычных вечарах...

Нягледзячы на тое, што сёння бібліятэка туліцца ў памяшканні клуба, жыхары працягваюць наведваць яе, каб абмеркаваць прачытанае, пагаварыць пра надзённае і разам з Антанінай Уладзіміраўнай памарыць пра той шчаслівы час, калі ў будынку будзе зроблены рамонт.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае надзею, што ў хуткім часе памяшканне Клімаўскай сельскай бібліятэкі будзе адноўлена і яна зноў гасцінна расчыніць свае дзверы для чытачоў. Аднак для максімальнага аднаўлення яе фонду неабходна прыкласці нямала намаганняў. Мы дзякуем усім тым, хто не застаўся абыякавым і ўжо перадаў у Нацыянальную бібліятэку літаратуру ў рамках акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”.

Дабрачынная акцыя працягваецца. Запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да яе.


Кантакты для ўдзелу ў акцыі:

Пераверзева Юлія Аляксандраўна,
загадчыца аддзела камплектавання фондаў,
Жукоўская Марыяна Вітальеўна,
загадчыца сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання.

Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.

Тэлефоны: (8 017) 293 25 20, 293 25 83.
E-mail: pereverzeva@nlb.by, jukovskaya@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам