ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка засвяцілася ў эфіры Euronews
Тэставы доступ да ЭБС “IPR BOOKS”

Дабрачынная акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”

Дабрачынная акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае дабрачынную акцыю “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”, накіраваную на папаўненне фондаў бібліятэк рэспублікі (устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) мастацкімі, навукова-папулярнымі, вучэбнымі, вучэбна-метадычнымі, даведачнымі, энцыклапедычнымі і іншымі выданнямі, якія маюць культурную значнасць для айчыннага адукацыйнага асяроддзя.

Да марафону добрых спраў далучыўся Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі. Установа падаравала выданні, у якіх асвятляюцца наступныя пытанні:

  • інавацыйныя падыходы да работы з падлеткамі і моладдзю,
  • вынікі і вопыт інфарматызацыі розных устаноў адукацыі Беларусі,
  • метады і тэхналогіі профільнага навучання ў школе,
  • перспектывы кіравання якасцю адукацыі ў сталічным рэгіёне,
  • стварэнне спрыяльнага сацыяльнага асяроддзя развіцця дзіцяці,
  • прыярытэты развіцця дадатковай адукацыі дарослых.

Акцыя будзе доўжыцца на працягу 2019 года. Запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да яе!

Кантакты:

Пераверзева Юлія Аляксандраўна,
заг. аддзела камплектавання фондаў,
Жукоўская Марыяна Вітальеўна,
заг. сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання.

Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.

Тэлефоны: (8 017) 293 25 20, 293 25 83.
E-mail: pereverzeva@nlb.by, jukovskaya@nlb.by

Інфармацыя прадастаўлена аддзелам кампектавання фондаў.


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам