ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі прыняў удзел у пасяджэнні грамадскага савета МУС
MOST – партнёр ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

У Магілёве адбыўся семінар “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”

У Магілёве адбыўся семінар “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”
Іншыя навіны

27 сакавіка ў рамках Года малой радзімы Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна правялі сумесны семінар “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк вобласці, выкладчыкі і студэнты Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, супрацоўнікі музеяў, іншых устаноў культуры і адукацыі.

Жывую цікавасць выклікала адкрытая лекцыя дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктара педагагічных навук, прафесара Рамана Матульскага “Тэндэнцыі і асаблівасці развіцця кніжнай культуры Беларусі ў XI–XX стст. у кантэксце агульнаеўрапейскай і нацыянальнай гісторыі”, якая адбылася ў рамках мерапрыемства.

Sem_Mogilev_1.jpg

Слухачы пазнаёміліся з характэрнымі асаблівасцямі кожнага гістарычнага перыяду развіцця беларускай дзяржаўнасці і фактарамі, якія аказалі вырашальны ўплыў на развіццё кніжнай культуры Беларусі.

Па заканчэнні лекцыі ўдзельнікі семінара абмеркавалі сучасны стан бібліятэчнай справы нашай краіны.

Падчас семінара Раман Матульскі перадаў бібліятэкам Магілёўскай вобласці 1 000 асобнікаў мастацкай, даведачнай, энцыклапедычнай, навукова-папулярнай і вучэбна-метадычнай літаратуры.

У мінулым годзе ў публічныя бібліятэкі Магілёўшчыны паступіла 166,6 тыс. экзэмпляраў дакументаў. Літаратура, перададзеная ў рамках акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”, стане значным укладам у справу абнаўлення фондаў бібліятэк.

Дзякуем усім удзельнікам акцыі. Акцыя працягваецца!

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Гісторыя, інтэрв’ю, экскурсіі ды іншыя цікавосткі – топ відэа пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі

22 Май 2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, турбуючыся пра здароўе сваіх чытачоў, часова зачыніла свае дзверы для наведвальнікаў, але па-ранейшаму працягвае актыўную працу анлайн.

Бібліятэка анлайн

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – для дыстанцыйнага абслугоўвання карыстальнікаў

22 Май 2020

З пераходам бібліятэк на дыстанцыйную форму абслугоўвання Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі можа стаць цудоўным памочнікам у пошуку і аддаленай працы з фондамі найбуйнейшых бібліятэк краіны.

Бібліятэка анлайн

22 мая – 120 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага Мікалая Іванавіча Каспяровіча

22 Май 2020

Славуты беларускі навуковец М.І. Каспяровіч (1900–1937) пакінуў значны след у гісторыі культуры Беларусі. Яго цікавілі літаратура і мова, архітэктура і жывапіс, гісторыя і этнаграфія, але найбольшую вядомасць ён атрымаў як выдатны краязнаўца і арганізатар беларускага краязнаўчага руху першай трэці ХХ ст.

Па старонках беларускага календара

Знявечанае юнацтва: аповесць “Лісце каштанаў” Уладзіміра Караткевіча

25 Май 2020

Жорсткасць страшнейшая за ўсё, калі ўваходзіць у звычку. Калі не здзіўляе болей, калі болей не выклікае пратэсту. Калі становіцца часткаю чарады будняў, нечым неад’емным.

Блог прафесійнага чытача

Новы анлайн-праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Па старонках беларускага календара”

21 Май 2020

З 22 мая на нашым партале адкрываецца пастаянная тэматычная рубрыка, у якой шматгранна і лаканічна будзе давацца інфармацыя аб асноўных знамянальных падзеях і выбітных асобах айчыннай гісторыі і культуры.

Па старонках беларускага календара

Памяць пра Уладзіміра Дубоўку не згасне

21 Май 2020

З цікавымі старонкамі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” цяпер можна пазнаёміцца ў спецыяльна створанай рубрыцы навін “Да 100-годдзя літаб’яднання «Маладняк»” на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

111