ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Віцебску прайшоў семінар “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”
IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва: фонд бібліятэкі папоўніўся новымі выданнямі

Бібліятэкі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці папоўнілі свае фонды

Бібліятэкі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці папоўнілі свае фонды
Іншыя навіны

20 сакавіка дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” перадаў у фонды бібліятэк Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы 275 экзэмпляраў мастацкай, энцыклапедычнай, даведачнай, навукова-папулярнай, вучэбнай і іншай літаратуры.

На сённяшні дзень Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма ўключае 36 бібліятэк, у тым ліку 23 размешчаны ў сельскай мясцовасці. Практычна кожны трэці жыхар горада Оршы і Аршанскага раёна карыстаецца паслугамі публічных бібліятэк.

Фонды бібліятэк Аршанскага раёна захоўваюць каля 730 тыс. экзэмпляраў рознай літаратуры. За 2018 год колькасць новых паступленняў у бібліятэкі рэгіёну склала 16,5 тыс. экзэмпляраў. Гэтай колькасці відавочна не дастаткова для якаснага абнаўлення фондаў.

У адпаведнасці з нарматывамі Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (IFLA) фонд публічнай бібліятэкі павінен цалкам абнаўляцца адзін раз у 10 гадоў.

Калі папаўненне фондаў бібліятэк Аршанскага раёна і ў далейшым будзе адбывацца тымі ж тэмпамі, то яго поўнага абнаўлення можна чакаць толькі праз 40–45 гадоў. Таму выданні, перададзеныя ў рамках акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”, стануць своеасаблівым укладам усіх яе ўдзельнікаў у справу абнаўлення фондаў бібліятэк.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае падзяку ўсім, хто не застаўся абыякавым і далучыўся да акцыі, перадаўшы літаратуру для папаўнення фондаў бібліятэк краіны.

Дабрачынная акцыя працягваецца. Далучайцеся!

Кантакты для ўдзелу ў акцыі:

Пераверзева Юлія Аляксандраўна, заг. аддзела камплектавання фондаў,
Жукоўская Марыяна Вітальеўна, заг. сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання.

Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.
Тэлефоны: (8 017) 293 25 20, 293 25 83.
E-mail: pereverzeva@nlb.by, jukovskaya@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам