ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Шах і мат! У бібліятэцы пачаліся спаборніцтвы па самым інтэлектуальным відзе спорту
“Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”: знаёмства з кнігай Віктара Хурсіка

Кнігі ў дар бібліятэкам адукацыйных устаноў

Кнігі ў дар бібліятэкам адукацыйных устаноў
Іншыя навіны

У маі Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” перадала 2 000 асобнікаў выданняў бібліятэкам розных адукацыйных устаноў краіны.

Фонды бібліятэк сярэдніх школ, гімназій і каледжаў Вілейкі, Жодзіна, Лунінца, Мінска, Міра, Пінска, Светлагорска і Салігорска папоўніліся творамі класікаў беларускай і замежнай мастацкай літаратуры, вытворча-практычнымі, вучэбнымі і вучэбна-метадычнымі выданнямі, дзіцячымі і вучэбна-вытворчымі часопісамі.

Падораныя камплекты сабраны НББ пры актыўным удзеле выдавецтваў “Пачатковая школа”, “Народная асвета”, “Беларусь”, кнігагандлёвых арганізацый “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М” і Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Супрацоўнікі бібліятэк выказалі шчырую падзяку калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за аказаную дапамогу ў папаўненні бібліятэчных фондаў.

Запрашаем далучыцца да дабрачыннай акцыі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам