ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фестываль інтэлектуальнай кнігі
Новыя гукавыя і выканальніцкія магчымасці фартэпіяна

Мажэйкаўская бібліятэка – у марафоне дабрачыннай акцыі

Мажэйкаўская бібліятэка – у марафоне дабрачыннай акцыі
Іншыя навіны

3 красавіка ў рамках семінара “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марына Пшыбытка наведалі сельскую бібліятэку аграгарадка Мажэйкава Гродзенскай вобласці.

Бібліятэка, цэнтр грамадскага жыцця вёскі, абслугоўвае жыхароў 11 населеных пунктаў. Да паслуг чытачоў – утульныя чытальныя залы для дзяцей і дарослых. Кожны другі жыхар аграгарадка з’яўляецца чытачом бібліятэкі.

У рамках акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” Раман Матульскі перадаў Мажэйкаўскай сельскай бібліятэцы камплект літаратуры для папаўнення яе фондаў.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам