ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Януш Вішнеўскі: Калі я магу паўдзельнічаць у папулярызацыі беларускай мовы, я павінен гэта зрабіць
«Даўгая дарога»

Акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”: вынікі першых шасці месяцаў

Акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”: вынікі першых шасці месяцаў
Іншыя навіны

З пачатку года Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” перадала каля 14 тысяч экзэмпляраў выданняў 125 бібліятэкам розных адукацыйных устаноў краіны.

Фонды бібліятэк сярэдніх школ, гімназій і каледжаў Баранавічаў, Брэста, Вілейкі, Віцебска, Гродна, Жодзіна, Лунінца, Мінска, Міра, Магілёва, Оршы, Пінска, Светлагорска і Салігорска папоўніліся творамі класікаў беларускай і замежнай літаратуры, вытворча-практычнымі, навучальнымі і вучэбна-метадычнымі выданнямі, дзіцячымі і вучэбна-вытворчымі часопісамі.

Падораныя камплекты сабраны НББ пры актыўным удзеле выдавецтваў “Пачатковая школа”, “Народная асвета”, “Беларусь”, кнігагандлёвых арганізацый “БукЛайнГруп”, "БелтаймКніга", “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М” і Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Запрашаем далучыцца да дабрачыннай акцыі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам