ГалоўнаяМерапрыемствы“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LVIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Акцыя "Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў"
Родная мова – душа народа

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LVIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LVIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Іншыя мерапрыемствы
15 лютага – 30 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
3-ці паверх (кальцавы калідор)
Месца правядзення

З 15 лютага па 30 красавіка ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка па выніках LVIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

У сёлетнім конкурсе ўдзельнічала 40 выдавецтваў са 158 выданнямі. Менш за палову з іх ўвайшло ў шорт-ліст, з якога кампетэнтнае журы выбірала пераможцаў у 14 намінацыях: “Трыумф”, “Літ-фармат”, “У люстэрку часу”, “Арт-кніга”, “Эўрыка”, “За ўнёсак у захаванне духоўнай спадчыны”, “Залатыя скрыжалі”, “Разам з кнігай мы расцём”, “Фотапогляд”, “Падручнік новага часу”, “Духоўнасць”, “Садружнасць”, “Майстэрства”, а таксама спецыяльная намінацыя 2018 года “Сцяжынкамі роднага краю”, прысвечаная Году малой радзімы.

Па выніках выдавецкай дзейнасці за 2018 год вышэйшай кніжнай узнагародай Беларусі была адзначана праца РУП “Белкартаграфія” Дзяржаўнага камітэта па маёмасці – 4-томнік “Вялікі гістарычны атлас Беларусі”, першае найбольш поўнае выданне, якое адлюстроўвае гістарычнае мінулае нашай краіны.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі перамагла ў намінацыі “За ўнёсак у захаванне духоўнай спадчыны” і атрымала спецыяльны дыплом і знак “Малы залаты фаліянт” за факсімільнае ўзнаўленне першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар”.

Лепшым кніжным ілюстратарам прызнаны Вячаслаў Валынец за афармленне кнігі “Казкі для гарэз”. Лепшым фотамастаком стаў Міхась Раманюк за ўклад у беларускую нацыянальную фотакультуру, лепшым дызайнерам кнігі – Міхал Анемпадыстаў за афармленне выдання “Колер Беларусі”. Журы высока ацаніла аўтарскую канцэпцыю, тэкст і мастацка-графічнае афармленне гэтага альбома – даследавання Беларусі праз гісторыю колераў.

Спецыяльнымі дыпломамі конкурсу за падрыхтоўку серыі кніг “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль” журы адзначыла нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, аўтараў ідэі праекта і яго мецэнатаў.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі шчыра віншуе пераможцаў і прызёраў нацыянальнай прэміі “Мастацтва кнігі” і запрашае азнаёміцца з выданнямі-пераможцамі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам