ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў
Юбілейная 100-я выстаўка мастацкага аб’яднання “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. ХХІ стагоддзе (Санкт-Пецярбург)”
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LХIV Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Заняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў

Заняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя Мерапрыемствы
30 красавіка
Дата правядзення
17.00–18.00
Час правядзення
пам. 308
Месца правядзення

На занятках можна навучыцца правільнаму афармленню бібліяграфічных спісаў літаратуры да навуковых работ (дысертацый, дыпломных і курсавых работ, рэфератаў і інш.).

Прыклады бібліяграфічных апісанняў дакументаў даюцца з улікам патрабаванняў СТБ 7.1-2024 "Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления" і ўзораў афармлення бібліяграфічнага апісання, зацверджаных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2024 г. № 159 (у рэдакцыі загада Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 01.10.2024 № 230).

Заняткі ладзяцца а 17-й гадзіне кожную апошнюю сераду месяца (за выключэннем летняга перыяду) у зале для групавых заняткаў, размешчанай на 3-м паверсе, у памяшканні 308.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 39.

Мерапрыемствы

Шлях да зор. Беларускі след у космасе і ў касманаўтыцы

11.04.2025

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Шлях да зор. Беларускі след у космасе і ў касманаўтыцы” прымеркавана да Дня касманаўтыкі (12 красавіка), а таксама – яркай падзеі 2024 года – палёту першага касманаўта ў гісторыі суверэннай Беларусі Марыны Васілеўскай у складзе экіпажа “Саюз МС-254”. Яна падрыхтавана сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і знаёміць з вялікімі адкрыццямі, адважнымі заваёўнікамі космасу і таямніцамі Сусвету.



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты