Міжбібліятэчны абанемент (МБА) значна пашырае межы інфармацыйнага патэнцыялу асобнай бібліятэкі, дазваляючы выкарыстоўваць інфармацыйныя рэсурсы не толькі бібліятэк Беларусі, але і замежных краін.
Паслугі МБА прадстаўляюцца калектыўным карыстальнікам – рэспубліканскім і замежным бібліятэкам і інфармацыйным арганізацыям, а таксама індывідуальным карыстальнікам, якія маюць чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі.
Праз сістэму МБА выдаюцца дакументы бібліятэкі калектыўным карыстальнікам (небібліятэчным арганізацыям – на аснове Дагавора на абанементнае абслугоўванне) і па запытах індывідуальных і калектыўных карыстальнікаў ажыццяўляецца заказ з іншых бібліятэк Беларусі і замежных краін на дакументы, якія адсутнічаюць у бібліятэцы.
Развіццё інфармацыйных тэхналогій значна пашырыла магчымасці МБА. Сёння бібліятэкі ўсё радзей прадстаўляюць у часовае карыстанне арыгінальныя выданні, усё часцей перасылаюць па электроннай пошце іх лічбавыя копіі або адкрываюць доступ для чытання з экрана.
Аформіць заказ па МБА можна:
Абслугоўванне па МБА ажыццяўляецца на падставе Парадку абслугоўвання карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента.