ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіІнфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўваннеМаніторынг СМІ

Маніторынг прэсы па пэўнай тэме

Прапануем платную паслугу па аператыўным адсочванні публікацый у сродках масавай інфармацыі Беларусі і замежных краін на беларускай, рускай, замежных мовах. Аб'ектам маніторынгу можа стаць тэма, напрамак дзейнасці арганізацыі, развіццё і інавацыі ў асобнай галіне, кампанія, гандлёвая марка, персона, пэўная падзея, мерапрыемства і г.д.

Адбор матэрыялу вядзецца з правераных, аўтарытэтных крыніц інфармацыі з найбагацейшых інфармацыйных рэсурсаў, якія мае бібліятэка – друкаваных і электронных СМІ, паведамленняў інфармагенцтваў, ліцэнзійных баз даных і пошукавых сістэм інтэрнэту. Спецыялізаваныя і дзелавыя СМІ, не прадстаўленыя ў электронных базах даных, праглядаюцца ўручную.

Тэматычны пакет фармуецца з улікам патрабаванняў, пазначаных у двухбаковым дагаворы на інфармацыйнае абслугоўванне. Інфармацыя ў СМІ адсочваецца з неабходнай перыядычнасцю – штодня, штотыдзень, штомесяц. Матэрыял прадастаўляецца ў выглядзе пакета электронных копій артыкулаў / паведамленняў: з фарматаваннем тэксту альбо ў тым выглядзе, як яны прадстаўлены ў інфармацыйных рэсурсах. Аналітычная апрацоўка тэксту не выконваецца.

Кошт паслугі вызначаецца па колькасці адабраных артыкулаў / прагледжаных крыніц у адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг, што аказвае Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі юрыдычным асобам.

Даведкі па тэлефоне:
(8 017) 293 27 39 (з 9.00 да 17.00 па буднях), аддзел даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.
E-mail: sio@nlb.by, tulupova@nlb.by

Бібліятэкарам