ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіІнфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўваннеПадбор літаратуры па тэме

Падбор літаратуры па тэме

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе паслугі па прафесійным падборы літаратуры па тэме (тэматычная даведка). Паслуга аказваецца карыстальнікам бясплатна з дапамогай анлайн-сэрвісаў:

Спіс літаратуры па нескладаных тэмах да 10 назваў прадастаўляецца на працягу 1–2 рабочых дзён на электронную пошту заказчыка. Падрабязную інфармацыю аб рабоце сэрвісаў глядзіце на старонках служб.

Паслуга аказваецца карыстальнікам за дадатковую плату:

Дасведчаныя бібліёграфы падбяруць матэрыялы для любога навуковага даследавання: курсавой, дыпломнай, магістарскай, кандыдацкай, доктарскай працы, артыкула, манаграфіі і інш. Мова і віды неабходных дакументаў, іх храналагічны ахоп, месцазнаходжанне, неабходная колькасць крыніц агаворваюцца пры прыёме заказу.

Пошук літаратуры ажыццяўляецца па ўсіх крыніцах, якімі валодае бібліятэка:

  • каталогі і картатэкі НББ і іншых бібліятэк;
  • анлайнавыя і лакальныя базы даных (набытыя і ўласнай генерацыі);
  • навуковыя рэсурсы Інтэрнэту;
  • бібліяграфічныя паказальнікі, рэфератыўныя часопісы, даведачныя выданні;
  • кнігі, перыядычныя выданні, дысертацыі і інш. крыніцы.

Тэрмін выканання паслугі – ад 2 да 10 рабочых дзён у залежнасці ад складанасці тэмы, неабходнай колькасці крыніц, тэрміновасці заказу і загрузкі бібліёграфаў. Пры падрыхтоўцы аб'ёмных, складаных даведак тэрмін выканання можа быць павялічаны.

Заказчыку паслугі прадастаўляецца інфармацыйны пакет, які ўключае:

  • спіс літаратуры ў электронным / друкаваным выглядзе ў фармаце MS-Word, адрэдагаваным у адпаведнасці з ДАСТ 7.1–2003, з шыфрамі захоўвання выданняў у фондзе бібліятэкі;
  • поўныя электронныя тэксты артыкулаў па тэме з ліцэнзійных баз даных, якія ёсць у бібліятэцы (пры іх неабходнасці і наяўнасці).

Кошт работ вызначаецца дзеючым Прэйскурантам.

Відэаўрок “Аплата інтэрнэт-паслуг”

Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 27 40 (з 10.00 да 17.00 па буднях),
(8 017) 293 27 38 (з 17.00 да 21.00 па буднях, з 10.00 да 18.00 па выхадных днях),
для юрыдычных асоб: (017) 293 27 39 (з 10.00 да 17.00 па буднях).

E-mail: sio@nlb.by

Бібліятэкарам