ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіІнфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўваннеДоступ у Інтэрнэт

Доступ у Інтэрнэт

Доступ карыстальнікаў да інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту ажыццяўляецца згодна з Правіламі карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту ў чытальных залах.

Пошук і прагляд інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту з мэтай атрымання інфармацыі навуковага і адукацыйнага характару ажыццяўляецца ў кожнай чытальнай зале на адведзеных аўтаматызаваных рабочых месцах. Агульны час работы карыстальніка з інтэрнэт-рэсурсамі абмяжоўваецца рэжымам работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Доступ да рэсурсаў Інтэрнэту ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ажыццяўляецца на бясплатнай аснове.

Платныя паслугі па раздрукоўцы і капіраванні інфармацыі на любыя віды носьбітаў выконваюцца ў адпаведнасці з Правіламі капіравання інфармацыі і згодна з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" фізічным асобам.

Бібліятэкарам