Сучасныя стандарты абавязваюць выдавецтвы і прыватных асоб пры афармленні друкаванай прадукцыі змяшчаць у выхадныя звесткі індэксы УДК, ББК, рубрыкі ДРНТІ і аўтарскі знак. Гэта важныя элементы любога выдання, якія дазваляюць вызначыць яго галіновую прыналежнасць і выкарыстоўваць гэтыя звесткі ў бібліятэчнай, кнігагандлёвай практыцы, іншых сферах дзейнасці.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе дапамогу ў правільным афармленні гэтых элементаў.
Для прысваення індэксаў УДК, ББК, рубрык ДРНТІ і аўтарскага знака артыкулам, асобным выданням, аўтарэфератам дысертацый і дысертацыям неабходна:
Аказанне платнай паслугі "Індэксаванне дакументаў" ацэньваецца для фізічных і юрыдычных асоб згодна з Прэйскурантам платных паслуг.
Кантакты:
Загадчык аддзела індэксавання дакументаў і аўтарытэтнага кантролю
Тэл.: (8 017) 293 26 74
Загадчык сектара індэксавання дакументаў па прыродазнаўчых і прыкладных навуках
Тэл.: (8 017) 293 26 89
Загадчык сектара індэксавання дакументаў па гуманітарных навуках
Тэл.: (8 017) 293 26 78