ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіАбслугоўванне карыстальнікаў дакументамі

Абслугоўванне карыстальнікаў дакументамі

Абслугоўванне карыстальнікаў дакументамі ажыццяўляецца праз сістэму чытальных залаў бібліятэкі, а таксама пры дапамозе службы міжбібліятэчнага абанемента і электроннай дастаўкі дакументаў (МБА і ДД).

У залах абслугоўванне арганізавана пасродкам выдачы дакументаў з падсобных фондаў і фондасховішча.

Падсобныя фонды размешчаны такім чынам, каб наблізіць найбольш запатрабаваныя дакументы да залаў і забяспечыць аператыўнае задавальненне інфармацыйных запытаў карыстальнікаў без папярэдняга заказу.

Заказ дакументаў з фондасховішча можа быць ажыццёўлены карыстальнікам з любога аўтаматызаванага рабочага месца ў бібліятэцы, агульная колькасць якіх 450. Сучасная сістэма дастаўкі дакументаў "Тэлеліфт" дазваляе выканаць заказ на працягу 30 хвілін.

111