ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіАбслугоўванне невідушчых карыстальнікаў і карыстальнікаў са слабым зрокам

Абслугоўванне невідушчых і слабавідушчых карыстальнікаў

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ажыццяўляе бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне невідушчых і асоб з глыбокімі парушэннямі зроку шляхам кансультавання, прадстаўлення даведачна-бібліяграфічных паслуг і забеспячэння доступу да інфармацыйных рэсурсаў.

У навуковай чытальнай зале карыстальнікам – інвалідам па зроку:

  • аказваюць дапамогу ў падборы дакументаў па тэме, афармленні спісу літаратуры, пошуку інфармацыі аб падзеях, фактах, асобах;
  • выдаюць дакументы, надрукаваныя шрыфтам Брайля;
  • прадстаўляюць аўтаматызаваныя працоўныя месцы, абсталяванне якіх дазваляе працаваць з інфармацыяй самастойна: слухаць сеткавыя аўдыядакументы, праецыраваць старонкі плоскадрукаваных выданняў на экран камп’ютара ва ўзбуйненым фармаце, павялічваць і агучваць электронную тэкставую інфармацыю.

Па запытах невідушчых і слабавідушчых карыстальнікаў:

  • друкаваныя дакументы пераўтвараюцца ў даступныя электронныя фарматы: графічны (pdf), тэкставы (word, txt), гукавы (mp3).
  • пераўтвораныя экзэмпляры і лічбавыя копіі фрагментаў дакументаў бібліятэкі высылаюцца на электронную пошту.

Паслугі для карыстальнікаў з праблемамі зроку выконваюцца бясплатна пры прад’яўленні пасведчання інваліда па зроку або дакумента, які пацвярджае інваліднасць па зроку.

Прадставіць копію пасведчання, аформіць заказы на паслугі, пракансультавацца можна:

Абслугоўванне бенефіцыяраў ажыццяўляецца на падставе Парадку абслугоўвання невідушчых і слабавідушчых карыстальнікаў.

Спіс пераўтвораных экзэмпляраў з тэкставым слоем
Спіс пераўтвораных экзэмпляраў у аўдыяфармаце

Бібліятэкарам