ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Брэсце прэзентавалі новы праект, прысвечаны гістарычным сімвалам горада
Журы назвала пераможцаў прэміі “Дэбют”

Акцыя дарэння кніг бібліятэкам мінскіх каледжаў

Акцыя дарэння кніг бібліятэкам мінскіх каледжаў
Іншыя навіны

27 сакавіка супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў у рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” перадалі больш за 900 экзэмпляраў выданняў бібліятэкам Мінскага каледжа прадпрымальніцтва і Мінскага гандлёвага каледжа.

Фонды бібліятэк гэтых устаноў адукацыі папоўніліся творамі класікаў сусветнай мастацкай літаратуры, вытворча-практычнымі, вучэбнымі і вучэбна-метадычнымі выданнямі.

Падораныя камплекты сабраны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры актыўным удзеле выдавецтваў “Пачатковая школа”, “Народная асвета”, “Беларусь”, кнігагандлёвых арганізацый “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Эўрыка-М”, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Запрашаем далучыцца да дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.


Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам