ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пінск – культурная сталіца Беларусі 2019 года
Прадстаўляем новы віртуальны праект бібліятэкі “На хвалі часу, у плыні жыцця”

Кнігі – у падарунак сельскай бібліятэцы пасёлка Высокае

Кнігі – у падарунак сельскай бібліятэцы пасёлка Высокае
Іншыя Навіны

20 сакавіка ў рамках семінара “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марына Пшыбытка наведалі сельскую бібліятэку пасёлка Высокае Аршанскага раёна.

Vysokoje-1.jpg

Загадчыца бібліятэкі Ірына Хараненка распавяла пра ролю кніжніцы ў жыцці мясцовага насельніцтва. Кожны другі жыхар пасёлка наведвае бібліятэку. Тут можна не толькі пагартаць часопісы ці газеты, узяць літаратуру на дом, але і папрацаваць на камп’ютары, адсканаваць і раздрукаваць неабходную інфармацыю. А яшчэ бібліятэка – гэта месца для стасункаў, куды людзі прыходзяць падзяліцца радасцю і бядой, параіцца, абмеркаваць надзённыя праблемы.

Vysokoje-2.jpg

У рамках акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” Раман Матульскі перадаў Высокаўскай сельскай бібліятэцы камплект літаратуры для папаўнення яе фондаў.

Матэрыял прадстаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Танкіст-ас

20 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Вітольду Міхайлавічу Гінтаўту (1922–1987) прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнога Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам