ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Прэзідэнцкай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі «Старасвецкая Лошыца»
Бібліятэкі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці папоўнілі свае фонды

У Віцебску прайшоў семінар “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”

У Віцебску прайшоў семінар “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”
Іншыя навіны

20 сакавіка ў рамках Года малой радзімы Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі правялі семінар “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі бібліятэк Віцебскай вобласці, прадстаўнікі музеяў, навучальных і іншых устаноў.

У рамках семінара дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар Раман Матульскі выступіў з адкрытай лекцыяй “Тэндэнцыі і асаблівасці развіцця кніжнай культуры Беларусі ў XI –XX стст. у кантэксце агульнаеўрапейскай і нацыянальнай гісторыі”.

У першай частцы свайго дакладу Раман Сцяпанавіч прадставіў развіццё кніжнай і бібліятэчнай справы на тэрыторыі Беларусі з ХІ да пачатку ХХ ст. на фоне асноўных падзей агульнаеўрапейскай і нацыянальнай гісторыі.

У другой частцы выступу Р.С. Матульскі прадэманстраваў вынікі глыбокага аналізу вялікай колькасці дакументальных і статыстычных даных, якія адлюстроўваюць развіццё бібліятэчнай і выдавецкай справы Беларусі ў савецкі перыяд (1917–1991).

Лекцыя выклікала жывую цікавасць у слухачоў. Удзельнікі абмеркавалі шэраг пытанняў, якія тычацца як гісторыі развіцця бібліятэк, так і іх сучаснага стану.

У ходзе мерапрыемства ў рамках акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” Раман Матульскі перадаў бібліятэкам Віцебскай вобласці 950 экзэмпляраў кніг. Фонды бібліятэк Віцебшчыны папоўніліся творамі класікаў сусветнай мастацкай літаратуры і сучасных аўтараў, даведачнымі і энцыклапедычнымі выданнямі, навукова-папулярнай і вучэбна-метадычнай літаратурай.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам