ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”: літаратурная гульня да Дня паэзіі
Кнігі – у падарунак сельскай бібліятэцы пасёлка Высокае

Пінск – культурная сталіца Беларусі 2019 года

Пінск – культурная сталіца Беларусі 2019 года
Іншыя навіны

Асобае месца сярод многіх беларускіх гарадоў з багатым гістарычным мінулым займае Пінск. Ён лічыцца своеасаблівай сталіцай беларускага Палесся.

Гораду над ракой Пінай ёсць пра што расказаць і ёсць што паказаць сваім гасцям. Ён цікавы турыстам з Беларусі і іншых краін і ўсім, хто ведае і любіць еўрапейскую гісторыю, архітэктуру і культуру. Цэнтрам прыцягнення з’яўляюцца архітэктурныя помнікі і старадаўнія храмы розных часоў.

Горад вядомы сваімі знакамітымі ўраджэнцамі. У Пінску нарадзіліся амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы С. Кузнец, публіцыст і паэт Р. Капусцінскі, архітэктар І. Жалтоўскі, беларускі праваслаўны дзеяч Л. Карповіч. Некаторы час тут жылі канцлер Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхт Радзівіл, пісьменнік А. Блок, паэт і гісторык А. Нарушэвіч, прэм’ер-міністр Ізраіля Г. Меір. У Пінскім рэальным вучылішчы вучыўся першы прэзідэнт Ізраіля Х. Вейцман. У 1912–1915 гг. у прыходскім вучылішчы выкладаў Якуб Колас.

У сувязі з атрыманнем горадам ганаровага статусу культурнай сталіцы Беларусі – 2019 на працягу года запланавана правядзенне каля 400 рэспубліканскіх і рэгіянальных творчых праектаў, акцый, форумаў, якія дапамогуць раскрыць культурную самабытнасць Пінска і разнастайнасць мясцовых традыцый. Ладзяцца фестывалі арганнай і духоўнай музыкі, бардаўскай песні, міжнародны фестываль духавых аркестраў. Летам пройдуць адроджаны фестываль самадзейнай творчасці “Світанкі над Пінай” і фестываль вулічнай творчасці “Скрыжаванне” ў рамках доўгатэрміновага праекта “Пінская пешаходка”. Плануецца правесці бібліятэчны літаратурны марафон і абласны конкурс малюнка “Архітэктурная спадчына Пінска”. На асабліва значных помніках даўніны з’явіцца міжнароднае абазначэнне гэтых аб’ектаў – QR-код. Музей Беларускага Палесся падрыхтуе серыю выставак “Таямніцы пінскай зямлі”. Для аматараў сцэнічнага мастацтва адбудуцца тэатральныя дні на Піншчыне. Актывізуецца экскурсійная, канцэртная і выставачная дзейнасць.

У бюлетэні “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” (№ 3, 2019) прадстаўлены дадатак пра ўзнікненне, развіццё Пінска, перыяд яго найвышэйшага росквіту, а таксама цяжкія часы заняпаду і вялікіх страт, пра архітэктурныя асаблівасці, багатую культурную спадчыну горада.

Інфармацыю пра Пінск можна таксама знайсці ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”.

У якасці ілюстрацый выкарыстаны фотаздымкі блогера darriuss і ролік NikitaProject BLR.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам