ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Імяніны дзіцячай кнігі
Сустрэча з адвакатам на тэму крэдытавання жылля

Наша дабрачынная акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” працягваецца

Наша дабрачынная акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” працягваецца
Іншыя навіны

20 сакавіка супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі перадалі 170 выданняў бібліятэцы Мінскага політэхнічнага каледжа.

Бібліятэчныя фонды ўстановы папоўніліся творамі класічнай сусветнай мастацкай літаратуры, а таксама навучальнымі, навукова-папулярнымі і вучэбна-метадычнымі кнігамі.

Выданні сабраны НББ пры актыўным удзеле выдавецтваў “Пачатковая школа”, “Народная асвета”, “Беларусь”, “Беларуская навука”, кнігагандлёвых арганізацый “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “МобилБук”, “Питер-М”, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі і іншых устаноў.

Запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”!


Кантакты:

Пераверзева Юлія Аляксандраўна,
заг. аддзела камплектавання фондаў,
Жукоўская Марыяна Вітальеўна,
заг. сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання.

Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.

Тэлефоны: (8 017) 293 25 20, 293 25 83.
E-mail: pereverzeva@nlb.by, jukovskaya@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам кампектавання фондаў.


Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам