20 сакавіка ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Імяніны дзіцячай кнігі”, прысвечаная Тыдню дзіцячай кнігі.
Юныя ўдзельнікі мерапрыемства разгадалі запаветную таямніцу самага папулярнага кніжнага свята, а дапамаглі ім у гэтым маляўнічыя і добрыя кнігі з серыі “Почитай-ка”
Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі імёны літаратурных герояў і запісвалі іх чароўным алоўкам у казачнай крыжаванцы, а таксама складалі прыказкі, прысвечаныя яе вялікасці Кнізе, якая і была самай галоўнай узнагародай усім удзельнікам мерапрыемства.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.