ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Юбілейныя XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні вачыма экспертаў
Выйшаў зборнік “Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк”

Перадача кніг у дар бібліятэкам Брэсцкай вобласці

Перадача кніг у дар бібліятэкам Брэсцкай вобласці
Іншыя навіны

10 красавіка падчас прафесійнага візіту ў Брэсцкую вобласць дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перадаў бібліятэкам рэгіёну 500 выданняў.

Свае фонды папоўнілі Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, публічныя бібліятэкі Баранавічаў, Брэста, Бярозы, Ганцавічаў, Драгічына, Жабінкі, Іванава, Івацэвічаў, Камянца, Кобрына, Ляхавічаў, Маларыты, Пружанаў, Століна і інш.

Бібліятэкі атрымалі ў падарунак творы класікаў сусветнай мастацкай літаратуры, кнігі сучасных аўтараў, дзіцячую, навукова-папулярную і вучэбна-метадычную літаратуру.

Гэтыя выданні сабраны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” пры актыўным удзеле выдавецтваў “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Право и экономика”, “Народная асвета”, кнігагандлёвых арганізацый “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М” і Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Запрашаем далучыцца да дабрачыннай акцыі!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Доўгая дарога да дома Караткевіча

13 Сне 2019

Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.

Навіны бібліятэк

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

12 Сне 2019

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Навіны бібліятэк

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

11 Сне 2019

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Аўдыякалекцыя літаратурнай класікі і сучаснай прозы Беларусі – на старонцы вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

11 Сне 2019

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прадаставіла ў адкрыты доступ падрыхтаваную выдавецтвам “Вышэйшая школа” калекцыю твораў беларускіх пісьменнікаў, агучаных вядучымі акцёрамі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Раман Матульскі: “У сучасным свеце няма ведаў канстанты”

10 Сне 2019

6 снежня адбылася сустрэча фіналістаў конкурсу “Студэнт года” з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшынёй грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктарам педагагічных навук, прафесарам Раманам Матульскім.

Аўтарскі погляд

111