ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прадстаўляем абноўлены чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі
Шлях да Канстытуцыі

Бібліятэкі Гомельскай вобласці папоўнілі свае фонды

Бібліятэкі Гомельскай вобласці папоўнілі свае фонды
Іншыя навіны

5–6 сакавіка дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” перадаў пяці бібліятэкам Гомельскай вобласці каля 900 выданняў.

Фонды Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна, Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Гомельскага і Петрыкаўскага раёнаў, сеткі публічных бібліятэк г. Гомеля папоўніліся творамі класікаў сусветнай мастацкай літаратуры, сучасных аўтараў, дзіцячых пісьменнікаў, даведачнымі і энцыклапедычнымі выданнямі, навукова-папулярнай і вучэбна-метадычнай літаратурай.

Гэтыя выданні сабраны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры актыўным удзеле выдавецтва “Пачатковая школа”, кнігагандлёвых арганізацый “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “МобилБук”, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі і іншых арганізацый.

Запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да дабрачыннай акцыі, каб аб'яднаць намаганні і ўнесці свой уклад у выхаванне любові да кнігі і чытання, пашырэнне ведаў і павышэнне інтэлектуальнага патэнцыялу маладога пакалення.


Кантакты:

Пераверзева Юлія Аляксандраўна,
заг. аддзела камплектавання фондаў,
Жукоўская Марыяна Вітальеўна,
заг. сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання.

Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.

Тэлефоны: (8 017) 293 25 20, 293 25 83.
E-mail: pereverzeva@nlb.by, jukovskaya@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам кампектавання фондаў.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам