2 красавіка ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэцы сярэдняй школы № 139 г. Мінска перадалі ў дар каля 500 экзэмпляраў дзіцячай, вучэбнай, мастацкай, вучэбна-метадычнай і развіваючай літаратуры.
Камплект кніг сфарміраваны пры актыўным удзеле вядомых айчынных выдавецтваў: “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Народная асвета”, кнігагандлёвых арганізацый “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красико-Принт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М” і Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
У акцыі перадачы прынялі ўдзел Нацыянальная бібліятэка Беларусі, выдавецтва “Пачатковая школа” і 3 “Б” клас сярэдняй школы № 139 г. Мінска.
Дабрачынная акцыя працягваецца. Заклікаем усіх жадаючых далучыцца да яе і ўнесці свой пасільны ўклад у справу папулярызацыі чытання і ведаў!
Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.