ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэцы мінскай школы падораны кнігі
100 гадоў Міжнароднай арганізацыі працы: забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці і дастойнай працы

Праграма XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Праграма XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Іншыя навіны

4–5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца юбілейныя XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. У праграме – больш за 100 дакладаў у межах пленарнага і секцыйных пасяджэнняў, сустрэчы даследчыкаў розных краін, навуковыя дыскусіі і абмеркаванні, адкрыццё выставы “Захавальнікі рарытэтаў”.

Першыя кнігазнаўчыя чытанні адбыліся ў 1998 годзе. Прыемна, што праз два дзесяцігоддзі некаторыя арганізатары і ўдзельнікі першых чытанняў возьмуць удзел у сёлетняй канферэнцыі.

Юбілейныя ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні прымеркаваны да 40-годдзя навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Безумоўна, плённая праца шматлікіх супрацоўнікаў аддзела спрыяла станаўленню і развіццю адметнай нацыянальнай кнігазнаўчай школы.

На працягу двух дзён пройдуць пленарнае пасяджэнне, сем секцый і адкрыццё выставы “Захавальнікі рарытэтаў”. Тэматыка канферэнцыі будзе вылучацца разнастайнасцю, нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсаваннем яе феномена ў сусветным кантэксце. Праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця.

Штогадовыя Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні традыцыйна збіраюць даследчыкаў кнігі з розных краін свету. Сёлета канферэнцыя аб’яднае кнігазнаўцаў, гісторыкаў, філолагаў, культуролагаў і філосафаў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны, якія прадставяць вынікі найноўшых даследаванняў па гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай спадчыны. Мерапрыемства прадастаўляе магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых пошукаў і дасягненняў, спрыяе наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння наспелых праблем і, галоўнае, натхняе ўдзельнікаў на ажыццяўленне новых ідэй і праектаў.

Арганізатары канферэнцыі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Партнёрамі навуковага мерапрыемства сталі праект Еўрапейскага саюза MOST і Польскі інстытут у Мінску.

Урачыстае адкрыццё канферэнцыі і пленарнае пасяджэнне – 4 красавіка ў 10.00 у Круглай зале (2-гі паверх).

Адкрыццё выставы “Захавальнікі рарытэтаў” (да 40-годдзя навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства) – у галерэі “Лабірынт” і музеі кнігі (3-ці паверх) у 16.30.

Праграма XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам