ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Адам Гурыновіч

29 Сту 2019

Нават славутых беларускiх пiсьменнiкаў мы часта запамiнаем проста як iмя на вокладцы, партрэт у падручнiку... Не ведаючы нi пакручастага лёсу, нi таямнiц твораў. А колькi незаслужана забытых! Толькi юбiлейныя даты часам змушаюць пагаварыць пра таго цi iншага творцу. Чаму не скарыстаць гэтыя юбiлеi для нефармальнага знаёмства з беларускай лiтаратурай?

Навіны бібліятэк

Фестываль «Прадмова» пашырае геаграфію і запрашае да ўдзелу творцаў

25 Сту 2019

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» сёлета адбудзецца другі раз. Наведаць майстар-класы, прэзентацыі новых выданняў ды выступы пісьменнікаў можна будзе з 4 па 7 красавіка ў мінскай прасторы ОК16. Але не толькі.

Навіны бібліятэк

Васіль Хомчанка. Той, хто заўсёды прыносіў радасць

20 Сту 2019

Згадваючы пісьменнікаў, з якімі падарыў мне сустрэчу лёс, успамінаю Васіля Хомчанку. І кнігі, якія прачытаў яшчэ школьнікам: Васіль Фёдаравіч спачатку пісаў толькі для дзяцей. Ажываюць у памяці і героі кніг, створаных ім ужо ў сталым узросце, напісаныя на хвалі дэмакратызацыі ў грамадстве, калі прыйшла тая праўда, якая доўгі час замоўчвалася. Першыя подступы рабіліся падчас хрушчоўскай адлігі, і хоць хутка яна завяршылася палітычнымі «замаразкамі», творы цікавыя тым, што ў іх так шмат з уласна перажытага. Асабліва ў апошняй кнізе “Цар – зэк Сямён Івашкін” (1992).

Навіны бібліятэк

Прэзентаваны першы том „Истории белорусской государственности”

17 Сту 2019

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прэзентавала першы том пяцітомніка „История белорусской государственности”. Прэзентацыя адбылася 16 студзеня падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Навіны бібліятэк

“Мае дзевяностыя”. Аўтограф-сесія Альгерда Бахарэвіча – 17 студзеня

15 Сту 2019

“Мае дзевяностыя” – бескампрамісная кніга пра маладосць і свабоду, пра ідэальны час для памылак і эксперыментаў. Бахарэвіч піша пра сябе, але расказвае пра краіну і людзей ў той час.

Навіны бібліятэк

XXVІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

14 Сту 2019

XXVІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 6 да 10 лютага ў выставачным комплексе “БелЭкспа”, што на праспекце Пераможцаў, 14. Сёлета кніжны форум мяркуецца прысвяціць Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням. Асаблівая ўвага будзе звернута і на юбілеі класікаў беларускай літаратуры, на памятныя гістарычныя даты нашай краіны.

Навіны бібліятэк

Перакладчыкі Бібліі на родную мову ўшанаваны высокай узнагародай

11 Сту 2019

Адметна, калі добрыя справы атрымліваюць належную ацэнку не толькі на асабістых «паднябесных» рахунках тых, хто іх робіць: і дзесьці там, за аблокамі, ставіцца «птушачка». Прыемна, калі такія выпадкі адзначаюцца і тут, на нашым зямным узроўні. Бо дабро павінна называцца дабром, а чалавечая праца – атрымліваць належную ўзнагароду.

Навіны бібліятэк

Ядвігін Ш.

9 Сту 2019

Усё сваё жыццё аўтар “Зямлі пад белымі крыламі” няхай і ў займальна дэтэктыўнай, меладраматычнай манеры, але нязменна і нязломна апяваў хараство нашага краю, яго слаўную міфічную (напалову прыдуманую самім пісьменнікам) мінуўшчыну, мужных высакародных арыстакратаў-ваяроў, прыгожых дзяўчат, якія натхняюць на самыя нечуваныя паводле свайго гераізму подзвігі.

Навіны бібліятэк

Міхась Міцкевіч: Хай нашы дзеці вырастуць свядомымі

6 Сту 2019

“Ходзіць дзед белабароды // Полем, лесам, пералескам, // Засцілае рэчкі лёдам, // Брыльянцістым снежным блескам. // Сыпле іней на бярозы, // Туліць дрэвы лёгкім пухам, // Крые руні, травы, лозы // Белай посцілкай-кажухам...”

Навіны бібліятэк

Навагоднія кнігі для маленькіх чытачоў

5 Сту 2019

Напярэдадні Новага года ў рэдакцыю зазірнуў Дзядуля Мароз, каб распытаць, якія падарункі для маленькіх чытачоў можна пакласці пад калядную ялінку. Супрацоўнікі газеты адшукалі стос сёлетніх выданняў і шмат чаго параілі Дзеду Марозу. Высветлілася, што кнігі нашыя незвычайныя: між старонак кожнай з іх хаваюцца цуды…

Навіны бібліятэк

Рыцары Міцкевіча, або Як перамагчы Мефістофеля?

3 Сту 2019

Ёсць яшчэ ў нас даследчыкі і проста аматары літаратуры, якія займаюцца несамавітым пытаннем (а беларусы любяць траціць час на несамавітыя пытанні): з’яўляецца альбо не Адам Міцкевіч беларускім пісьменнікам?

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Музеі – захавальнікі часу

10 Май 2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Бібліятэкарам